Канстанцін Пархон
Канстанцін Іон Пархон (рум.: Constantin Ion Parhon; 15 кастрычніка 1874, Кымпулунг — 9 жніўня 1969, Бухарэст) — румынскі вучоны, медык-эндакрынолаг і палітычны дзеяч, прэзідэнт Румыніі з 1948 па 1952 год.
Канстанцін Пархон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Constantin Ion Parhon | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Петру Гроза | ||||||
Нараджэнне |
15 кастрычніка 1874 |
||||||
Смерць |
9 жніўня 1969[1] (94 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 кастрычніка 1874 года ў горадзе Кымпулунг у сям’і школьнага настаўніка. Скончыў ліцэй у Плаешці і Універсітэт Бухарэста ў 1898 годзе, дзе атрымаў ступень доктара медыцыны.
Быў загадчыкам кафедрай неўралогіі і псіхіятрыі Яскага ўніверсітэта з 1912 па 1933 год. З 1934 года — загадчык кафедрай эндакрыналогіі медыцынскага факультэта Універсітэта Бухарэста.
Сацыяліст па поглядах, вёў актыўную грамадскую дзейнасць, у прыватнасці, выступіў у абарону ўдзельнікаў Татарбунарскага паўстання. Пасля адрачэння апошняга караля Міхая I з 30 снежня 1947 па 13 красавіка 1948 — член часавага Прэзідыума Румыніі, абранага пасля адрачэння караля, а з 13 красавіка 1948 па 12 чэрвеня 1952 — Прэзідэнт Румыніі. Пазней ізноў прысвяціў сябе навуковай дзейнасці.
Памёр 9 жніўня 1969 года ў Бухарэсце. Быў пахаваны ў Парку Свабоды ў Бухарэсце, пасля рэвалюцыі 1989 года быў перапахаваны на іншых могілках.
Зноскі
- ↑ Constantin Parhon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.