Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч
Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэ́віч[2] (21 сакавіка 1926, Ніжні Ноўгарад, РСФСР — 29 кастрычніка 2021[3]) — беларускі музыказнавец, педагог. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1977). Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), прафесар (1982). Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016)[3].
Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 2021[1] (95 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | музыказнавец, педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1982) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1953 годзе Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных. З 1945 года — выкладчык музычных навучальных устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 года — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (у 1963—1986 гадах — прарэктар, загадчык кафедры, з 1987 года — прафесар).
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1959 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года. Член Усесаюзнага таварыства «Веды» (1980—1985), мастацкага савета Міністэрства культуры БССР (1980—1985)[3]. Дэпутат Мінскага гарсавета 3-х скліканняў (1965—1971)[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследавала праблемы музычнага выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рускіх і беларускіх кампазітараў.
Аўтар прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М. І. Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнцыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50-х — першая палова 70-х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш. Складальнік кніг «З гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар навукова-��аследчы зборнікаў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых музычных школ, ВНУ.
Зноскі
Літаратура
правіць- Солапаў М. Р. Сцепанцэ́віч Калерыя Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 202. — 703 с. — 10 000 экз.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 387. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Степанцевич Калерия Иосифовна // Современное искусство Республики Беларусь: справочник персоналий / Сост. В. П. Прокопцова, Л. А. Густова-Рунцо, Т. Н. Бабич и др. — Мн.: БГУКИ, 2018. — С. 371. — 452 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-522-195-2. (руск.)
Спасылкі
правіць- Сцепанцэвіч Калерыя Іосіфаўна // Сайт БДАМ
- «Чуўся яму Скрыпічны канцэрт…»(недаступная спасылка) // Газета «Культура», № 19 (990) 07.05.2011 — 13.05.2011 г.
- Указ прэзідэнта Рэспублдікі Беларусь 11 кастрычніка 2001 г. № 574 Аб узнагароджаннi К. І. Сцепанцэвiч медалём Францыска Скарыны