Жэнеўскае возера
Жэнеўскае возера, Леман (ням.: Genfersee, фр.: Lac de Genève, lac Léman) — возера ў Швейцарыі і Францыі. Плошча 582 км², даўжыня 72 км, глыбіня да 310 м.
Жэнеўскае возера | |
---|---|
фр.: lac Léman, ням.: Genfersee | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 372 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 14 км |
Плошча | 582 км² |
Аб’ём | 89 км³ |
Найбольшая глыбіня | 309 м і 152,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 7 395 км² |
Размяшчэнне | |
Краіны | Швейцарыя, Францыя |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
правіцьРазмешчана ў міжгорнай упадзіне паміж Заходнімі Альпамі (Бернскія і Савойская Альпы) і гарамі Юра на вышыні 372 м. Паводле паходжання — канцавы басейн аднаго з рукавоў былога Ронского ледавіка. Берагі пераважна высокія, стромкія. Цераз Жэнеўскае возера працякае рака Рона; сцёк рэгулюецца плацінай пры выхадзе Роны з возера. Рэкі басейна Жэнеўскага возера маюць альпійскі рэжым, атрымліваючы вялікую частку вады ад раставання снягоў і ледавікоў, таму гадовы ўзровень вады ў возеры вышэй зімовага ў сярэднім на 1 м. Тэмпература паверхневага слоя вады летам ад 19 да 24 °C, зімой ад 4 да 5 °C; возера не замярзае.
Гаспадарчае значэнне
правіцьУзбярэжжа вельмі маляўнічае, клімат мяккі і цёплы. На берагах размяшчаюцца гарады Жэнева, Лазана, кліматычныя і бальнеалагічныя курорты: Вевэ, Мантро (Швейцарыя), Эвіян-ле-Бэн (Францыя) і іншыя. Развіты турызм. Возера суднаходнае, мае важнае значэнне для забеспячэння пітною вадою насельніцтва і сельскагаспадарчых угоддзяў навакольных зямель. Уздоўж берагоў ідзе шаша і чыгунка.