Жак Вільнёў
Жак Жозэф Шарль Вільнёў (фр.: Jacques Joseph Charles Villeneuve; 9 красавіка 1971, Сэн-Жан-сюр-Рышэлье, Квебек) — канадскі аўтагоншчык. Чэмпіён серыі Інды кар 1995 года і чэмпіён св��ту Формулы-1 1997 года.
Жак Вільнёў | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1971[1][2][…] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын вядомага гоншчыка Жыля Вільнёва, загіблага ў 1982, Жак названы ў гонар дзядзькі, менш вядомага гоншчыка Жака Вільнёва (старэйшага). Вучыўся ў прыватнай школе Beau Soleil у Швейцарыі.
У ліпені 2009 развёўся з жонкай Жаннай (Марцінес), у іх двое сыноў — Жуль (нарадзіўся ў 2006) і Джонас (2007).
Быў удастоены гонару несці Алімпійскі сцяг на адкрыцці гульняў у Ванкуверы.
Кар’ера
правіцьIndy Car
правіцьУ 1994 годзе выйшаў на старт у Indy Car. У першы сезон заваяваў тры подыумы — адно трэцяе месца, другое месца ў Індыянапалісе і перамогу на Road America.
У 1995 годзе перамог у «Інды-500» (нягледзячы на штраф у два кругі, які быў накладзены за абгон пейс-кара на 38 крузе). Па выніках сезона стаў чэмпіёнам серыі[3]
Зноскі
- ↑ Jacques Villeneuve // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jacques Villeneuve // GeneaStar
- ↑ Tom Jeffries; David Malsher-Lopez. Formula 1 drivers who conquered the Indy 500 (англ.). motorsport.com (25 мая 2022). Праверана 1 чэрвеня 2022.