Другі пераходны перыяд (Егіпет)
Другі пераходны перыяд, ці Другая пераходная эпоха — смутны час у гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 18—16 стст. да н.э., час праўлення XIV—XVII дынастый.
Другі пераходны перыяд | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Папярэдні ў спісе | Сярэдняе царства, Егіпет |
Наступны ў спісе | Новае царства |
Дата пачатку | 1782 да н.э.[1] |
Дата заканчэння | 1570 да н.э.[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Негатыўным вынікам ліквідацыі Сенусертам III спадчыннасці дзяржаўных пасад стаў арганізацыйны хаос, які праявіўся пасля смерці апошняга фараона XII дынастыі Аменемхета III. Нестабільнасць цэнтральнай улады пад канец праўлення XIII дынастыі і паяўленне паралельнай XIV дынастыі выклікала аслабленне Егіпта.
Каля 1650 да н.э. краіна трапіла ў залежнасць ад семіцкіх плямён гіксосаў, якія заснавалі сталіцу ва ўсходняй частцы дэльты Ніла (Аварыс) і панавалі як XV і XVI дынастыі.
У сярэдзіне 16 ст. да н.э. фіванскія ўладары перамаглі гіксосаў і зноў аб’ядналі краіну.
Зноскі
- ↑ а б https://www.ancient.eu/Second_Intermediate_Period_of_Egypt/ Праверана 12 сакавіка 2018.
Літаратура
правіць- Егіпет Старажытны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 369—374.