Данбас
Данбас — гісторыка-культурны і эканамічны рэгіён на паўднёвым усходзе Украіны. Часткі Данбаса ў выніку расійска-ўкраінскай вайны знаходзяцца пад кантролем сепаратысцкіх груповак: «Данецкай Народнай Рэспублікі» і «Луганскай Народнай Рэспублікі». Слова «Данбас» утворана ад «Дане́цкі басейн», скарачэння ад «Дане́цкі каменнаву́гальны басейн». Назва вугальнага басейна — адсылка да Данецкага кража; апошняя звязана з ракой Северскі Данец.
Каменнавугальны басейн утварыўся на залівах і ліманах даўно неіснуючага мора. Гэтае мора займала ўсю ўсходнюю палову Еўрапейскай Расіі і заходнюю Азіяцкай, падзяляўшыся паміж імі суцэльным масівам Уральскага хрыбта і ўразаючыся на захад вузкім, моцна выцягнутым Данецкім залівам у мацярык.
Як помнікі даўно зніклага мора, да нашай эпохі захаваліся параўнальна невялікія рэзервуары, напоўненыя марской вадой, Каспійскае і Аральскае моры.
Данецкі вугальны басейн быў адкрыты ў 1720-я гады ў раёне цяперашняга горада Лісічанск Луганскай вобласці. Прамысловае асваенне пачалося з канца XIX стагоддзя. Плошча каля 60 тысяч км². Сумарныя запасы да глыбіні 1800 м — 140.800.000.000 тон.
Гарады
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данбас