Гісторыя пра Варлаама і Іасафа
«Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» — помнік перакладной старабеларускай літаратуры XVII ст.
Гісторыя пра Варлаама і Іасафа | |
---|---|
Жанр | аповесць |
Мова арыгінала | старабеларуская мова |
Пераклад на беларускую | 1637 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыгінал «Аповесці пра Варлаама і Іасафа» створаны ў Індыі на аснове народных паданняў пра Буду, праз персідскае і арабскае пасрэдніцтва стаў вядомы грэкам, а праз іх у XI ст. усходнім славянам. Аповесць апісвае жыццё індыйскага царэвіча Іасафа, які пад уплывам хрысціянскага прапаведніка Варлаама прыняў новую веру, стаў фанатычным яе прыхільнікам, далучыў да хрысціянства свайго бацьку і народ, пакінуў свецкае жыццё, стаў пустэльнікам.
Царкоўнаславянскі пераклад створаны на ўсходнеславянскіх землях не пазней за XII ст., бо ўжо Кірыла Тураўскі карыстаўся аповесцю для сваёй прытчы «О человеце белоризце» ў славянскім перакладзе, а не ў грэчаскім арыгінале.
Старабеларускі пераклад надрукаваны ў 1637 годзе ў Куцеінскай друкарні, стаў непасрэднай крыніцай рускага перакладу, апублікаванага ў 1681 годзе ў Маскве.
Прытчы з аповесці трапілі ў вусную народную творчасць. У XVIII ст. на Беларусі з’явіліся фальклорныя перапрацоўкі твора («Алісахвій-царэвіч» і іншыя).
Літаратура
правіць- Варлаам и Иоасаф // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2003. — Т. VI. — С. 619-625. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
- Чамярыцкі, В. «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 39.
- Лось И. Варлаам и Иоасаф или Иосафат // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.