Губы (Вілейскі раён)
Губы́[1] (трансліт.: Huby, руск.: Губы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Вёска
Губы
| ||||||||||||||||||||||
Губы на Вікісховішчы
|
Гісторыя
правіцьУ 1552 годзе ўласніцкі комплекс у складзе Маркаўскай дзяржаве. У 1558 годзе сяло Губляны ў Маркаўскай дзяржаве. У 1635 годзе дзяржава Губы, прывілей на якую атрымаў вялікі пісар літоўскі Казімір Леў Сапега. У 1690 годзе Губскае староства. У 1794, 1800 гадах Губскае староства ва ўласнасці скарбу У 1800 годзе двор Губы — цэнтр староства; панскі драўляны дом, 5 жыхароў. У 1844 годзе двор Губы, дом, 3 жыхары. У 1871 годзе хутар Губы, уласнасць шляхціцаў Гайковічаў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе ў Куранецкай вясковай гміне Вілейскага павета, хутар (36 двароў, 261 жыхар) і млын (1 двор, 9 жыхароў).
З 1939 года ў складзе БССР.
У 1993 годзе вёска ў Рэчкаўскім с/с, 28 двароў, 42 жыхары. У 2003 годзе — 17 двароў, 25 жыхароў. Да 12 чэрвеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Кузьміцкага сельсавета[2], да 24 ліпеня 1995 года — у складзе Рэчкаўскага сельсавета, да 28 мая 2013 года — у складзе Куранецкага сельсавета[3].
Славутасці
правіць- Крыніца «Святая вада» — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння.
Вядомыя асобы
правіць- Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей (Касьян Вясёлы) (1886—1916) — беларускі пісьменнік, драматург[4][5][6]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах Архівавана 27 верасня 2020. // Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»
- ↑ Авдей Викентий Осипович (руск.) Офицеры РИА
- ↑ 15 ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫХ ДАТ НАШЕГО ГОРОДА И РАЙОНА В ЭТОМ ГОДУ (руск.) // Шлях перамогі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Губы (Вілейскі раён)
- Губы (Вілейскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Huby, dobra, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 598.