Горацкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Го́рацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыльяная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Горкі.

Горацкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Горкі
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Аляксандр Міхайлавіч Бутараў[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 61,93 %, руская 34,52 %
Размаўляюць дома: беларуская 29,36 %, руская 64,75 %[2]
Насельніцтва (2009)
47 800 чал.[2] (2-е месца)
Шчыльнасць 37,22 чал./км² (2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 90,85 %,
рускія — 5,67 %,
іншыя — 3,48 %[2]
Плошча 1 284,31[3]
(15-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
221 м[4]
Горацкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічнае становішча

правіць

Размешчаны на паўночным усходзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дубровенскім і Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці, на захадзе — Шклоўскім, поўдні — Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, усходзе — Краснінскім і Манастыршчынскім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Прырода

правіць

У тэктанічных адносінах Горацкі раён прымеркаваны да Магілёўскай мульды Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 30-50 м, радзей да 98 м, ніжэй дэвонскія да 400—450 м. Юрскія і мелавыя адклады трапляюцца на поўдні раёна. Антрапагенавая тоўшча складзена з маламагутных марэнных адкладаў сожскага ўзросту і водналедавіковых, якія займаюць вузкія палосы і азёрападобныя пашырэнні ўздоўж рачных далін. Пашыраны ўтварэнні верхняга пратэразою (венду і рыфею) магутнасцю да 1000 м. Паверхня крышталічнага фундаменту на глыбіні 1300—1400 м ніжэй ўзроўню мора. Найбольш распаўсюджанымі адкладамі з’яўляюцца верхнедэвонскія, верхнемелавыя і чацвярцічныя адклады. Верхнедэвонскія адклады — даламіты, даламітызаваныя вапнякі, распаўсюджаныя вапнякі ў паўночнай частцы раёна, маюць магутнасць 160—180 м. Маламагутныя (10-15 м) маргельна-мелавыя адклады карбанатнай фармацыі верхняга мела распаўсюджаны ў паўднёвай частцы раёна (в. Ленполле, Мядзвёдаўка). Дэвонскія і мелавыя адклады пакрываюцца непасрэдна чацвярцічнымі адкладамі — суглінкі, водна-ледніковыя і алювіяльныя пяскі і супесі, балотныя адклады Магутнасць іх у межах не раёна не перавышае 40-60 м.

Тэрыторыя Горацкага раёна знаходзіцца на Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніне. Па характару рэльефа — гэта раён хвалістай платападобнай раўніны, моцна расчлененай далінамі рэк і ручаёў, густой сеткай глыбокіх яроў і балак з выступаючымі ў шэрагу месц марэннымі градамі ў выглядзе палогіх узгоркаў. Рэльеф раўніны складаюць лёсавідныя суглінкі і супесі. Характэрнай асаблівасцю рэльефа з’яўляецца ўтварэнне шматлікіх (10-15 на 1 га) сподкападобных западзін, звязаных з вышчалочваннем карбанатаў і вымываннем гліністага драбназёму і паслядоўнай прасадкай грунту ў мікрапаніжэннях водападзельнай паверхні. Паверхня пласкахвалістая, парэзаная рачнымі далінамі і ярамі. Каля 2/3 тэрыторыі занята Аршанска-Магілёўскай раўнінай. На паўночным усходзе адгор’і Смаленскага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з поўначы на поўдзень. 75 % тэрыторыі на вышыні 190—200 м, 20 % — ніжэй за 190 м. Найвышэйшы пункт 231, 4 м (каля в. Майсеева Ленінскага с/с), найбольш нізкая адзнака 147 м. (урэз Проні на поўдні раёна). Найбольш прыўзнята паўднёвая ўскраіна раёна, у цэнтральнай частцы пераважае сярэдня і дробнахвалісты рэльеф, найбольш плоская паверхня ў заходняй і паўднёвай частках (выш. 190—185 м).

Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.

Асноўныя рэкі раёна: Проня (з прытокамі Парасіца, Быстрая, Галыша), Бася (з прытокамі Паўна і Галубіна), Рамясцвянка, Лебядзёўка, Дняпрэц, Мярэя.

Па механічнаму складу глебы раёна размяркоўваюцца наступным чынам:

  • Сугліністыя — 85,4 %
  • Супясчаныя — 13 %
  • Пясчаныя — 1,6 %

Асноўную долю глеб у раёне складаюць дзярнова-падзолістыя сугліністыя глебы, 86 % якіх выкарыстоўваецца пад ворыва. Найбольш натуральнай урадлівасцю адзначаюцца глебы на лёсавідных суглінках. У такіх глебах утрымліваецца да 2 % перагною, яны валодаюць добрай вільгацеёмістасцю, але слаба забяспечаны рухомай формай калія і фосфара, маюць патрэбу ў вапнаванні. Дзярнова-сярэдне і моцна падзоленыя глебы на лёссах прымяркованы да высокіх водападзельных плато, парэзаных па краях ярамі і балкамі з мноствам «сподкаў», утворанымі глыбокім вымываннем вапняку, занятых сухадольнымі і забалочанымі лугамі. Высокае размяшчэнне, наяўнасць рачных далін, яроў, лагчын, западзін і лёгкае размыццё лёсаў садзейнічаюць развіццю воднай плоскаснай і яравой эрозіі. У ворыўным гарызонце гэтых глебаў утрымліваецца 2-2, 5 % гумуса, значная кіслотнасць, рухомасць фосфара 8-10, а ў падзолістым пласце да 30 мг на 100 га глебы, што вышэй сярэдняй забяспечанасці. Дзярнова-падзолістыя супясчаныя глебы размешчаныя ў асноўным у паўднёва-усходняй частцы раёна, з’яўляюцца малагумуснымі, маюць няўстойлівы водны рэжым, маюць патрэбу ў вапнаванні і ўнясенні фосфарных удабрэнняў. На водна-ледавіковых пясках развіліся дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы, якія сустракаюцца асобнымі участкамі ў асноўным на поўдні. Глебы малагумусныя. У паніжэннях з далёкай грунтовай вадою распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя залішне ўвільготненыя глебы, маючыя моцную кіслую рэакцыю. Гэтыя глебы патрабуюць абавязковага вапнавання, ўнясення ўдабрэнняў. У рачных далінах — поймах фарміруюцца пойменныя глебы. Яны адзначаюцца высокай урадлівасцю, у большай частцы маюць блізкую да нейтральнай або слабакіслую рэакцыю, утрымліваюць шмат гумуса. Выкарыстоўваюцца ў асноўным пад натуральныя сенакосы і пашы. Тарфяна-балотныя глебы сустракаюцца толькі плямамі ў западзінах і поймах рэк.

Адміністрацыйны падзел

правіць

Раён падзелены на 9 сельсаветаў.

Гісторыя

правіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Гарадзецкі, Горацкі, Горскі, Кацялёўскі, Красулінскі, Ленінскі, Любіжскі, Палёнскі (Палёнкаўскі), Панкратаўскі, Паршынскі, Сенькаўскі і Чашніцкі. 21 жніўня 1925 года скасаваны Горацкі сельсавет, утвораны Асталопаўскі, Казіміраўскі і Каменкаўскі (Каменскі) сельсаветы, Гарадзецкі сельсавет перайменаваны ў Ходараўскі, Красулінскі сельсавет — у Шарыпскі, Палёнскі (Палёнкаўскі) сельсавет — у Ліхачоўскі, Сенькаўскі сельсавет — у Рэкценскі (Ракцянскі), Чашніцкі сельсавет — у Макараўскі. 24 верасня 1926 года Ліхачоўскі сельсавет перайменаваны ў Палёнскі (Палёнкаўскі), Рэкценскі (Ракцянскі) сельсавет — у Сенькаўскі. У 1927 годзе скасаваны Ходараўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. У 1931 годзе Палёнскі (Палёнкаўскі) сельсавет зноў перайменаваны ў Ліхачоўскі, а Сенькаўскі сельсавет — зноў у Рэкценскі (Ракцянскі). 25 сакавіка 1931 года Казіміраўскі сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Горкі, 11 ліпеня 1931 года сельсавет скасаваны. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Чурылаўскі (Студзянецкі) сельсаветы скасаванага Дрыбінскага раёна, Маслакоўскі сельсавет скасаванага Копыскага раёна, Пячонкаўскі сельсавет скасаванага Расненскага раёна. 25 ліпеня 1931 года далучаны Чэрнеўскі сельсавет Чавускага раёна, Пячонкаўскі сельсавет перададзены ў склад Мсціслаўскага раёна. 5 верасня 1931 года да раёна далучаны Жданавіцкі сельсавет Чавускага раёна. 20 лістапада 1934 года Асталопаўскі сельсавет перайменаваны ў Варашылаўскі. 12 лютага 1935 года Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Жданавіцкі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцценскі, Чурылавіцкі (Студзянецкі) і Чэрнеўскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Дрыбінскага раёна. 5 красавіка 1935 года да раёна далучаны Рудкаўшчынскі сельсавет Аршанскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 12—13 кастрычніка 1943 года на тэрыторыі раёна адбылася бітва пад Леніна, у якой воіны Першай Польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ўступілі ў першы бой з немцамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Варашылаўскі, Каменкаўскі, Кацялёўскі, Паршынскі сельсаветы, утвораны Будскі сельсавет, Ліхачоўскі сельсавет перайменаваны ў Палёнкаўскі, Шарыпскі — у Саўскі. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Гарадзецкі, Дрыбінскі, Кароўчынскі, Первамайскі, Чурылаўскі сельсаветы і часткі Бельскага і Суслаўскага сельсаветаў скасаванага Дрыбінскага раёна, 14 кастрычніка 1959 года — Пакуцценскі і Расненскі сельсаветы Мсціслаўскага раёна. 19 студзеня 1960 года Чурылаўскі сельсавет перайменаваны ў Копцеўскі. 24 чэрвеня 1960 года скасаваны Гарадзецкі, Кароўчынскі і Пакуцценскі сельсаветы. 20 чэрвеня 1966 года ўтвораны Кароўчынскі, Паршынскі і Цемналескі сельсаветы. 18 лютага 1972 года Панкратаўскі сельсавет перайменаваны ў Добраўскі. 29 кастрычніка 1982 года горад Горкі аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. У 1982 годзе Рэкценскі сельсавет перайменаваны ў Рэкцянскі. 26 сакавіка 1987 года ўтвораны Горацкі сельсавет, скасаваны Макараўскі сельсавет. 29 снежня 1989 года ў склад адноўленага Дрыбінскага раёна перададзены Дрыбінскі, Кароўчынскі, Первамайскі, Расненскі і Цемналескі сельсаветы. 5 чэрвеня 1992 года скасаваны Палёнкаўскі сельсавет, Любіжскі сельсавет перайменаваны ў Аўсянкаўскі. 1 снежня 1998 года горад Горкі і Горацкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 7 верасня 2000 года ўтвораны Ходараўскі сельсавет. 22 лютага 2001 года скасаваны Будскі сельсавет, 13 чэрвеня 2002 года — Горацкі сельсавет, 20 лістапада 2013 года — Рудкаўшчынскі і Ходараўскі сельсаветы[5].

Насельніцтва

правіць

На тэрыторыі раёна знаходзяцца 172 населеныя пункты. Колькасць гарадскога насельніцтва складае 34,3 тыс. чал., сельскага — 17,6 тыс. чал. Пятая частка насельніцтва — людзі пенсіённага ўзросту.

Колькасць насельніцтва:

1969 — 77,1 тыс.
2004 — 52,6 тыс.
2007 — 51,5 тыс.
2009 — 47,8 тыс.
2019 — 45,8 тыс.

Згодна інфармацыі аддзела статыстыкі на 2009 г. у раёне пражывалі 90,9 % беларусаў, 5,7 % рускіх, 0,8 % украінцаў, 0,7 % туркменаў. На тэрыторыі Горацкага раёна пражываюць таксама палякі, яўрэі, цыгане, армяне, азербайджанцы, татары, малдаване, грузіны, немцы, літоўцы, узбекі і інш.

Гаспадарчая дзейнасць

правіць

Прамысловасць раёна прадстаўлена вытворцамі прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба.

Транспарт

правіць

Па Горацкім раёне праходзяць чыгунка Орша — Крычаў, аўтадарогі з Горак у Оршу, Магілёў, Мсціслаў.

Культура, адукацыя, друк

правіць

На тэрыторыі раёна дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і педагагічнае вучылішча, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных устаноў, 25 клубаў, 27 бібліятэк, 6 бальніц, 21 фельчарска-акушэрскі пункт.

Помнікі архітэктуры: захавалася частка касцёла пачатку XIX стагоддзя і сядзібы канца XIX стагоддзя ў вёсцы Расна. Мемарыяльны комплекс і музей савецка-польскай баявой садружнасці ў вёсцы Леніна.

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

  • Грамадская газета «Ленінскі шлях». Наклад — каля 3,4 тыс. асобнікаў (2009), заснавальнік — Горацкі раённы выканаўчы камітэт.
  • Штотыднёвік «Узгорак». Асвятляе сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё.
  • Газета БДСГА « Советский студент».

Рэлігія

правіць

У раёне прадстаўлены 3 рэлігійных канфесіі, агульная колькасць рэлігійных суполак — 10:

Зніклыя і пакінутыя населеныя пункты

правіць
  • вёскі: Арлоўшчына, Бася, Буда, Верашчакі, Дыбаўскія, Цяплухі, Шведы.
  • пасёлкі: Антропенкі, Глінішча, Грабянёўка, Гразіна, Дуброва, Запаложжа, Засценкі, Зялезны, Круты, Казіміраўскі, Мікалаеўскі, Павінскі, Паўдзённы, Рагавы, Ржаўскі, Сябр��цкі, Тормаль, Троіцкі, Цёплае, Цвяткоў, Эмігрант,
  • хутары: Барэц, Выдрыца, Выжары, Высоцкія, Добры Двор, Дубінец, Закамчынскія, Зарэчча, Іванькава, Кангрэс, Кастрычнік, Мяжэвічы, Навасёлкі, Новыя Душкі, Пасек, Ракіта, Раўкі, Рудня, Сушчак, Таўкачы, Чайкі, Шупілава, Шыманоўка.

Вядомыя асобы

правіць

Героі Савецкага Саюза

правіць

Героі Сацыялістычнай Працы

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
  • Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Беларусь», 1984. — 80 с., ил.
  • Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Полымя», 1989, 95 с., ил. ISBN 5-345-00084-0
  • Лившиц В. М. Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. Соавт.: Добролюбов Н. Н. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8
  • Лившиц В. М. Горки. Фотоальбом. Автор текста. Минск: «Беларусь», 1991, с.110, цв. ил. ISBN 5-538-00738-Х
  • Ліўшыц У. М. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей. Даведнік. Мінск: «Полымя», 1991. — 95 с., іл. ISBN 5-345-00376-9
  • Ліўшыц У. М. Летапіс горада Горкі. Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995, 103 с. *ISBN 985-6120-04-7
  • Ліўшыц У. М. "Ішло ў бясмерце Горацкае гетта… " Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. — 24 с. ISBN 985-6120-06-3
  • Ліўшыц У. М. Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад. Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-Х
  • Ліўшыц У. М. Раскопкі вакол горацкага «Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы». Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с., ил. 20. ISBN 985-6120-44-6
  • Ліўшыц У. М. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — 312 с., ил.16 л. ISBN 985-405-384-9
  • Лившиц В.М Горецкая еврейская община: страницы истории. Нацрат Илит — Горки: 2009. — 298 с., ил.
  • Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела.— Горки-Нацрат Илит. Типография БГСХА.2012.-310с.
  • Ліўшыц, У. М.У краі бярозавых гаёў. Аўтар тэксту/сааўтар А. В. Бяляцкі.- Магілёў:2012. Магілёўская друкарня імя С.Собаля.-120с. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
  • Стельмашонок И. М. Освобождение Горецкого района в годы Великой Отечественной войны. Горки:1994. 64 с.
  • Стельмашонок И. М. Защищая Родину(из истории горецкого антифашисткого подполья и партизанского движения, участия воинов-земляков в борьбе с немецко-фашисткими захватчиками).Горки: 1995. 44 с.
  • Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. Мінск:1996."Вышэйшая школа".589 с. ISBN 985-06-0180-9

Спасылкі

правіць