Віевіс
Віевіс (літ.: Vievis, беларуская назва — Еўе[2]) — горад ва ўсходняй Літве, знаходзіцца ў складзе Эляктрэнайскага самакіравання, за 14 км ад Эляктрэная. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Віевіскай сянюніі. Насельніцтва горада налічвае каля 5,3 тыс. чалавек. Віевіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчаны на магістралі E85 Вільнюс — Каўнас — Клайпеда па абодвух яе баках і на чыгуначнай лініі Вільнюс — Каўнас. Чыгуначная станцыя Віевіс, аўтобусная станцыя; ёсць гасцініца.
Этымалогія
правіцьНазва горада, хутчэй за ўсё, паходзіць ад назвы мясцовага возера Еўе (па-літоўску: Vievis, Yvis), аднак існуюць звесткі, якія звязваюць назву горада з жонкай Гедзіміна Евай, з полацкіх князёўнаў.
Гісторыя
правіцьПершыя гістарычныя згадкі ў пісьмовых крыніцах аб паселішчы адносяцца да 1539 года, калі мястэчка належала Агінскім. Каля 1600 года тут былі пабудаваны ўніяцкая царква і манастыр. У пачатку XVII стагоддзя ў Еўі пачала дзейнічаць друкарня праваслаўнага віленскага Свята-Духаўскага брацтва. Самая ранняя кніга, надрукаваная тут датуецца 1611 годам. Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 года друкарня надрукавала 25 кніг на старабеларускай і польскай мовах. Князь Багдан Агінскі заснаваў тут першы манастыр, які ў 1806 годзе быў пераўтвораны ў прыхадскую царкву. У 1816 годзе князь Габрыэль Агінскі пабудаваў тут каталіцкі касцёл Св. Ганны, які захаваўся да нашых дзён. У 1837 годзе была закладзена першая праваслаўная царква.
Хуткі рост мястэчка пачаўся ў другой палове XIX стагоддзя, калі праз яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава (1862 год). Пасля Першай сусветнай вайны недалёка ад Віевіса праходзіла мяжа паміж Літоўскай Рэспублікай і Польшчай. Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР, Віевіс, з 1950 года, стаў раённым цэнтрам, але пасля ліквідацыі Віевіскага раёна быў далучаны да Тракайскага раёна. У савецкія часы, у 1970-я гады, Віевіская друкарня пачала выпускаць самвыдавецкі часопіс «Люстра дзён», які рэдагаваўся Вінцуком Вячоркам.
У 1999 годзе Віевіс атрымаў уласны герб. Горад зноў стаў раённым цэнтрам у 2000 годзе.
Насельніцтва
правіць- 1990 год — 5,6 тыс. жыхароў
- 2001 год — 5303 жыхары
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віевіс