Голацкі сельсавет
Го́лацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Голацк.
Голацкі сельсавет | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Голацк |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 671 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.
У час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Зазер’е, Лешніца, Такарня і Яснаўка, якія ўваходзілі ў склад Пярэжырскага сельсавета[1].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1430 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,3 % — азербайджанцы, 1,3 % — грузіны[3]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2671 чалавек[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9, 126, 367
- Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9