Георгій Пятровіч Дубікоўскі
Георгій Пятровіч Дубіко́ўскі[1] (18 мая 1934, Гродна — 2000[2]) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1987). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996)
Георгій Пятровіч Дубікоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2000 |
Грамадзянства | |
Навуковая сфера | глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1976) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНа��адзіўся ў горадзе Гродна. У 1957 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1962—1969 гг. працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Содержание и распределение микроэлементов в дерново-подзолистых почвах БССР». З 1969 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе з 1977 года займаў пасаду загадчыка лабараторыяй мікраэлементаў. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности распределения микроэлементов в почвах Белорусской ССР и их влияние на растения». З 1985 па 2000 год узначальваў кафедру аграхіміі і глебазнаўства і сельгасэкалогіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта[3].
Памёр у 2000 годзе.
Навуковая дзейнасць
правіцьГ. П. Дубікоўскаму належаць навуковыя працы ў галіне біяхіміі і матэматычнага мадэлявання заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебе. Займаўся распрацоўкай навуковых асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, арганізацыі вытворчасці іх прамысловых форм, пытаннямі медыцынскай геаграфіі і аховы навакольнага асяроддзя.
Аўтар і сааўтар патэнтаў «Способ получения гранулированногоизвесткового удобрения», «Способ получения калийных удобрений»[4].
Сярод апублікаванага:
- Микроэлементы в почвах БССР и эффективность микроудобрений / Бел. гос. ун-т им. В. И. Ленина; И. С. Лупинович, Г. П. Дубиковский, В. Л. Федотов и др. — Мн., 1970.;
- Микроэлементы в почвах СССР. — Мн., 1981. (у сааўтарстве).
- Эффективность серусодержащих и микроудобрений на дерново-подзолистых почвах / Г. П. Дубиковский, М. П. Шкель — Минск: БелНИИНТИ, 1981.
- Применение новых форм жидких комплексных азотных удобрений на основе КАС в сельскохозяйственном производстве: [практическое руководство] / [Г. П. Дубиковский, Ф. Н. Леонов, Е. Б. Лосевич]; М-во сел. хоз-ва и продовольствия Респ. Беларусь, Учеб.- метод. центр. — Минск: [б. и.], 2000. ISBN 985-6152-38-0
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Дубікоўскі, Георгій Пятровіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1934—2000) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- ↑ Кафедра агрохимии почвоведения и сельхозэкологии (руск.) // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
Літаратура
правіць- Дубікоўскі Георгій Пятровіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Георгий Петрович Дубиковский / Гродненский сельскохозяйственный институт, Библиотека; [составитель В. В. Широков; редактор К. И. Сенкевич] — Гродно: ГСХИ, 1993. — 23, [2] с.: портр. (руск.)
Спасылкі
правіць- Дубікоўскі, Георгій Пятровіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1934—2000) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Кафедра агрохимии почвоведения и сельхозэкологии (руск.) // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- 18 мая: этот день в истории (руск.) // Сайт Адміністрацыі Кастрычніцка��а раёна горада Магілёва