Гвінея

краіна ў Заходняй Афрыцы

Гвіне́я (фр.: Guinée), Гвіне́йская Рэспу́бліка (фр.: République de Guinée) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на поўначы з Сенегалам, на поўначы і паўночным усходзе з Малі, на ўсходзе з Рэспублікай Кот-д’Івуар, на поўдні з Ліберыяй, на паўднёвым захадзе з Сьера-Леоне і Гвінеяй-Бісау. З захаду абмываецца Атлантычным акіянам.

Гвінейская Рэспубліка
ісп.: République de Guinée
Герб Гвінеі
Сцяг Гвінеі Герб Гвінеі
Дэвіз: «Travail, Justice, Solidarité»
Гімн: «Liberté»
Дата незалежнасці 2 кастрычніка 1958 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Канакры
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт пераходнага перыяду Мамадзі Думбуя
Валюта Гвінейскі франк
Інтэрнэт-дамен .gn
Код ISO (Alpha-2) GN
Код ISO (Alpha-3) GIN
Код МАК GUI
Тэлефонны код +224
Часавыя паясы UTC+0 і Africa/Conakry[d][1]

Плошча 246 тыс. км². Насельніцтва 10,1 млн чал. (2009). Сталіца — Конакры.

Асновай слабаразвітай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, проса, сорга, бананы. У Гвінеі знаходзяцца 30 % сусветных запасаў баксітаў, і краіна з’яўляецца другім у свеце экспарцёрам гэтай сыравіны.

Геаграфія

правіць

Больш за палову тэрыторыі краіны займаюць невысокія горы і плато. Атлантычнае ўзбярэжжа моцна парэзана эстуарыямі рэк і занята алювіяльна-марской нізінай шырынёй 30-50 км. Далей уступамі падымаецца плато Фута-Джалон, раздзеленае на асобныя масівы вышынёй да 1538 м (гара Тамге). За ім, на ўсходзе краіны, размешчана ўзвышаная пластовая раўніна, на поўдзень ад якой падымаецца Паўночна-Гвінейскае ўзвышша, якое пераходзіць у цокальныя плато (≈ 800 м) і глыбавыя нагор’і (гара Німба — найвышэйшы пункт краіны вышынёй 1752 м).

Гісторыя

правіць

Паводле звестак археолагаў, тэрыторыя Гвінеі заселена ў эпоху неаліту. Пазней яна была ў складзе сярэдневяковых дзяржаў Гана і Малі.

У сярэдзіне XV ст. на ўзбярэжжы Гвінеі з’явіліся партугальцы. У 1770-я гады ўтварылася ранняя дзяржава качэўнікаў-жывёлаводаў фульбе — Фута-Джалон. У 1880—90-я гады тэрыторыя Гвінеі заваявана французамі, якія ў 1895 вылучылі яе ў асобную калонію, у 1904 годзе ўключылі ў склад Французскай Заходняй Афрыкі.

 
Фасад парламента Гвінеі

Пасля 2-й сусветнай вайны ў Гвінеі ўзмацніўся нацыянальна-вызвольны рух. У 1947 на базе гвінейскай секцыі Афрыканскага дэмакратычнага аб’яднання ўтворана Дэмакратычная партыя Гвінеі (ДПГ), якая ў 1957 годзе перамагла на выбарах у Тэрытарыяльную асамблею.

2 кастрычніка 1958 года абвешчана незалежнасць краіны. Яе прэзідэнтам стаў Ахмед Секу Турэ (кіраўнік ДПГ). Урад Гвінеі нацыяналізаваў замежныя банкі і кампаніі, увёў манаполію знешняга гандлю, стварыў нацыянальную грашовую сістэму. У выніку зліцця дзяржаўных органаў і структур кіруючай ДПГ рэжым Секу Турэ ператварыўся ў дыктатарскі (рэпрэсіі супраць праціўнікаў рэжыму, да 1983 краіну пакінулі каля 2 млн гвінейцаў). Пасля смерці Секу Турэ (сакавік 1984) у выніку ваеннага перавароту 3 красавіка 1984 улада перайшла да Ваеннага камітэта нацыянальнага адраджэння на чале з Л. Кантэ, які забараніў ДПГ, амнісціраваў палітвязняў і распачаў рэфармаванне эканомікі (з ухілам на жорсткую эканомію), што дазволіла паступова яе стабілізаваць. У снежні 1990 на рэферэндуме прынята канстытуцыя краіны. У 1991 створаны Пераходны савет нацыянальнага адраджэння. З красавіка 1992 года дазволена дзейнасць палітычных партый. На прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 1993 года перамог Л. Кантэ, які захоўваў уладу па выніках выбараў 1998 і 2003 гадоў, падаўляючы пратэсты апазіцыі. 22 снежня 2008 года Л. Кантэ памёр. 23 снежня група вайскоўцаў здзейсніла пераварот. 24 снежня прэзідэнта перададзены капітану Мусе Дадзі Камара. 28 верасня 2009 года на разгон мітынга пратэсту ў Канакры, былі кінуты армейскія часці, загінула звыш 150 дэманстрантаў. У снежні 2009 года на М. Д. Камара здейснены замах, цяжка паранены ён выправіўся на лячэнне за мяжу. На чале кіраўніцтва краіны стаў генерал Секубе Канатэ, з 21 снежня 2010 года прэзідэнт Альфа Кандэ.

5 верасня 2021 года здзейснены ваенны пераварот, палкоўнік Мамадзі Думбуя, камандуючы элітным падраздзяленнем спецназа Гвінеі, аб’явіў аб захопе ўлады і затрыманні прэзідэнта Альфы Кандэ. Мяцежнікі адмянілі канстытуцыю і стварылі дырэктыўныя органы вышэйшага кіравання краінай. Праз месяц Думбуя быў прыведзены да прысягі ў якасці прэзідэнта Гвінеі на пераходны перыяд. Ён заявіў, што грамадзянскія формы праўлення будуць адноўленыя ў Гвінеі ў траўні 2025 года.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць