Гаўптвахта
Гаўптвахта (ад ням.: Hauptwache, літаральна - «галоўная варта») — спецыяльнае памяшканне, абсталяванае пры ваенных камендатурах для ўтрымання ваеннаслужачых пад арыштам. Гістар��чна, гаўптвахтай называлі каравульны пост.
Адзіная гаўптвахта ва Узброеных Сілах Беларусі знаходзіцца пры Мінскай ваеннай камендатуры[1].
Уладкаванне і функцыянаванне гаўптвахты рэгулюецца воінскімі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Згодна з дысцыплінарным статутам, рашэнне аб арышце ваеннаслужачага выносіць камандзір (начальнік) ваеннаслужачага. Тэрмін арышту са зместам на гаўптвахце вызначае таксама камандзір (начальнік) арыштаванага.[2]. Тым самым, у рашэнні аб асуджэнні вайскоўца не прымаюць удзел судовыя органы.
Зноскі
- ↑ Камерный роман Архівавана 2 студзеня 2023. // Минский курьер
- ↑ Дысцыплінарны статут Узброеных Сіл Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, арт. 86