Вільгельм Фрыдрых Оствальд

Вільгельм Фрыдрых Оствальд (ням.: Wilhelm Friedrich Ostwald, лат.: Vilhelms Ostvalds; 2 верасня 1853, Рыга4 красавіка 1932, Лейпцыг) — нямецкі фізіяхімік і філосаф, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1909).

Вільгельм Фрыдрых Оствальд
Wilhelm Friedrich Ostwald
Дата нараджэння 2 верасня 1853(1853-09-02)[1][2][…]
Месца нараджэння Рыга, Расійская імперыя
Дата смерці 4 красавіка 1932(1932-04-04)[3][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці Лейпцыг, Германія
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Gottfried Ostwald[d]
Маці Elisabeth Ostwald[d]
Жонка Flora Helene* Mathilde Ostwald (von Reyher)[d][5]
Дзеці Wolfgang Ostwald[d] і Walter Ostwald[d]
Род дзейнасці хімік, эсперантыст, вынаходнік, выкладчык універсітэта, ідыст, пісьменнік, фізік, філосаф, настаўнік
Навуковая сфера фізіка, хімія, філасофія
Месца працы Рыжскае політэхнічнае вучылішча
Лейпцыгскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктарская ступень[d][6]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Carl Schmidt[d][7] і Arthur von Oettingen[d][7]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1909)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў у 1875 Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт (1875), дзе і працаваў. Прафесар Рыжскага політэхнічнага вучылішча (1882-1887), Лейпцыгскага ўніверсітэта (1887-1906), адначасова ў 1898—1905 дырэктар заснаванага ім Фізіка-хімічнага інстытута. 3 1906 праводзіў даследаванні ва ўласнай хімічнай лабараторыі.

Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1895).

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы па хімічнай кінетыцы і каталізе, тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, вучэнні аб колерах, гісторыі хіміі. Вывеў суадносіны паміж электраправоднасню разбаўленых раствораў бінарных слабых электралітаў і іх канцэнтрацыяй (закон разбаўлення Оствальда[ru], 1888). Распрацаваў спосаб каталітычнага акіслення аміяку да азотнай кіслаты (1902).

У 1889 распачаў выданне серыі «Класікі дакладных навук».

Светапогляд

правіць

Стваральнік філасофскай тэорыі энергетызму, паводле якой адзінай субстанцыяй сусвету з'яўляецца энергія.

Зноскі

  1. Wilhelm Ostwald // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Schummer J. Wilhelm Ostwald // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Оствальд Вильгельм Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 18 : Никко — Отолиты. — С. 580. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 17 лістапада 2024.
  5. https://de.findagrave.com/memorial/41759315/helene-ostwald
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #11859057X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  7. а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 3 верасня 2018.
  8. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць