Віктар Рыгоравіч Галаванаў
Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў (1952, Барысаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Віктар Рыгоравіч Галаванаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Генадзь Варанцоў | ||||||
Пераемнік | Алег Сліжэўскі | ||||||
Нараджэнне |
1952 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1952 годзе у г. Барысаў Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спецыяльнасці юрыст, палітолаг.
Пасля сканчэння БДУ ў 1979 г. — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Займаў шэраг кіроўных пастоў на партыйна-гаспадарчай працы: быў інструктарам гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве, начальнікам аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, інструктарам аддзелу ЦК КПБ, намеснікам начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі, намеснікам старшыні Белдзяржпатэнту, начальнікам аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».
Кар'ера
правіцьУ 1969—1971 працаваў слесарам на Бабруйскім вопытна-механічным заводзе, у 1971—1973 служыў у войску.
У 1979 — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.
У 1980—1987 — інструктар гаркама, абкама КПБ у Бабруйску і Магілёве.
У 1987—1988 — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.
У 1988—1992 — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намеснік начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі.
У 1992—1995 — намеснік старшыні Белдзяржпатэнта, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».
У 1995—1996 — сябар Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
У 1996—1999 — намеснік, у 1999 — 28 верасня 2000 — першы намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
11 верасня 2000 прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіравання Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага).
28 верасня 2000 рашэннем Савета міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».
1 кастрычніка 2001 указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 558 прызначаны міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (на месца Генадзя Варанцова).
З 1 кастрычніка 2001 да 13 снежня 2011 гг. міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Затым — рэктар Беларускага інстытута правазнаўства.
Удзеў у палітычных рэпрэсіях
правіцьПаводле рапорту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і демакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў міністрам юстіцыі, кіраваў шматлікімі судовымі пераследамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсыі супраць Саюза палякаў на Беларусі[1].
Санкцыі
правіць19 чэрвеня 2006 года Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку Галаванава[2][3]. Таксама Галаванава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Зноскі
- ↑ Białoruski system... — С. 45.
- ↑ Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- пад рэд. др Дар'юша Залеўскага, Марка Буцька, Міхала Куркевіча і Томаша Пісулі. Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary. Raport z realizacji projektu „Centrum dokumentacji i pomocy ofiarom represji politycznych na Białorusi”. — Варшава: Фонд Свабода і Дэмакратыя, снежань 2007. — С. 72. Архівавана 4 верасня 2011. (польск.)
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 8 снежня 2012. (руск.)