Вуліца Залатая Горка
Вуліца Залата́я Го́рка (руск.: улица Золотая Горка) — вуліца ў Савецкім раёне Мінска[1].
Вуліца Залатая Горка Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі |
Гістарычны раён | Залатая Горка |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа |
Ранейшыя назвы | вуліца Радыстаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да Вялікай Айчыннай вайны на месцы вуліцы існавалі Могілкавы і Залатагорскі завулкі. Пасля вайны па колішнім прадмесці Залатая Горка пракладзена новая вуліца, якая мела назву вуліца Радыстаў. У 1987 годзе вуліца перайменавана пад сучасную назву.
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З’яўляецца працягам вуліцы Румянцава, пачынаецца ад вуліцы Казлова, перасякае Чырваназоркавую вуліцу, з усходняга боку прымыкае Чырваназоркавы завулак, далей з заходняга боку прымыкае бульвар Мулявіна, а з усходняга Берасцянская вуліца, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гікалы.
Забудова
правіць- № 4 — Рэспубліканскі шпіталь Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
- № 18 — Сярэдняя школа імя Янкі Купалы № 19 г. Мінска.
- № 18, корпус 1 — Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай (1973, архітэктар Д. Кудраўцаў)[2].
Зноскі
- ↑ улица Золотая Горка
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Залатая Горка