Восава (возера)
возера ў Глыбокскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Восава, Восаўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка, прыкладна за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на поўнач ад вёскі Восава.
Восава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,1 км |
Найбольшая глыбіня | 12 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Найбольшая глыбіня 12 м. Плошча вадазбору 1,75 км².
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны нізкія і забалочаныя. Берагі нізкія. Дно возера ва ўсходняй частцы пясчанае. Астатняя частка дна выслана ілам і сапрапелем. У паўночнай частцы Восава ручаём злучана з возерам Сельцы, у паўднёвай — з возерам Пыршчына.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 489. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)