Веніямін Блажэнны

Веніямін Блажэнны, сапр. Веніямін Міхайлавіч Айзенштат (нар. 15 кастрычніка 1921, Копысь — 31 ліпеня 1999, Мінск) — рускамоўны мінскі паэт.

Веніямін Блажэнны
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1921(1921-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1999(1999-07-31) (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў руская

Біяграфія

правіць

Пасля пераезду сям’і вучыўся ў школах Віцебска. У 1941 годзе пасля першага курса Віцебскага настаўніцкага інстытута апынуўся ў эвакуацыі ў Багародску Горкаўскай вобласці, куды з Віцебска была эвакуіравана шчацінна-шчотачная фабрыка, на якой працаваў бацька паэта. Быў прызнаны нягодным для вайсковай службы і таму працаваў настаўнікам гісторыі ў няпоўных сярэдніх школах Белгародскага, Кітоўскага і Сямёнаўскага раёнаў.

У 1946 годзе вярнуўся ў Беларусь, жыў у Мінску, працаваў пераплётчыкам, чарцёжнікам, мастаком камбіната бытавых паслуг. Так як сам быў прызнаны інвалідам 2 групы, працаваў фатографам-лабарантам у арцелі інвалідаў імя Кірава. Працаваў карэктарам машынапіснага цэха. У 1975 годзе звольніўся з працы па стане здароўя. З 1981 года — пенсіянер па старасці.

Творчасць

правіць

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1940 года. Першыя вершы датуюцца 1943 годам; першая публікацыя ў 1982 годзе, а першая кніга выйшла ў 1990 годзе. Вершы змяшчалі як мінскія, так і маскоўскія, рыжскія перыядычныя выданні: «Новый мир», «Знамя», «Звезда», «Нёман», «Даугава», «Кризис цивилизации», альманах «Петрополь».

Паэзія Блажэннага ўжо ў пачатку 1990-х гадоў прыцягнула да сябе найбольшую ўвагу сваёй рэлігійнай завостранасцю. Яго лірычны суб’ект разлютавана папракае Бога за пакуты слабых і нявінных (не толькі людзей, але і жывёл). Аўтар дзвюх паэтычных кніжак: «Возвращение к душе» (Масква, 1990), «Слух сердца» (Мінск, 1990).

Нягледзячы на няўдзел у літаратурным жыцці Беларусі (толькі за некалькі месяцаў да смерці Блажэнны быў запрошаны ў рэдакцыйны савет часопіса «Няміга літаратурная»), Веніямін Блажэнны стаў у 1990-я гады цэнтральнай фігурай[крыніца?] у рускай паэзіі Беларусі, аказаўшы ўплыў на шэраг аўтараў[крыніца?].

Веніямін Айзенштат вёў цесную перапіску з Пастэрнакам, Таркоўскім і іншымі вядомымі дзеячамі культуры, якія даволі высока ацэньвалі творчасць паэта[крыніца?].

Некаторыя яго творы выйшлі пасля яго смерці.

Літаратура

правіць
  • Артханов, Г. Поэт, беседовавший с Богом: записки о Вениамине Блаженном / Г. Артханов // Новая Немига литературная. — 2012. — № 3. — С. 136—148.
  • Веніямін Айзенштадт (Веніямін Блажэнны), паэт // Літаратура і мастацтва. — 1999. — 6 жн. — С. 15.

Спасылкі

правіць