Васілёк шурпаты
Васілёк шурпаты[1] (Centaurea scabiosa) — расліна роду Васілёк сямейства Астравыя.
Васілёк шурпаты | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Centaurea scabiosa L., 1753 | |||||||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьВасілёк шурпаты, галавач, дзядзяк[2][3], валошка-ласкутніца, ласкутніца, лістоўнік[2][4].
Распаўсюджанне
правіцьУ Расіі сустракаецца ў Еўрапейскай часткі, Сібіры. Як заносная, на поўдні Далёкага Усходу.
Сустракаецца па ўзлесках лясоў, на палянах, па абочынах дарог, у якасці пустазельнай расліны на агародах і палях злакавых культур.
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая лугавая расліна з прамым або ўзыходным рабрыстым сцяблом, уверсе галінастым, дасягае ў вышыню 40-120 см .
Лісце вынята-надрэзанае на лінейна-ланцэтныя долі, цёмна-зялёнага колеру. Ніжняе лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — сядзячае.
Кветкавыя кошыкі адзінкавыя, буйныя, абгорткі кошыкаў яйкападобныя з бураватым плёнкавым махровым краем. Вонкавыя і сярэднія лісточкі абгорткі з шырокай аблямоўкай і чорна-бурымі прыдаткамі даўжынёй 2-6 мм.
Кветкі ружовыя ці лілова-пурпурнага колеру. Краявыя кветкі некалькі буйней сярэдніх. Цвіце ў чэрвені — верасні.
Плод — сямянка 3-5 мм даўжынёй. Папус бялёсы з шэрым адценнем. Насенне ў Сярэдняй Расіі спее ў ліпені — кастрычніку.
Прымяненне
правіцьУ народнай медыцыне выкарыстоўваюць як лекавы сродак — у асноўным кветкі, сцёблы і лісце. Настой ужываюць пры жаўтусе, сыпах, вадзянцы і як абязбольвальны сродак.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
правіць- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 5-87317-163-7.