Васіль Рыгоравіч Каржынскі

беларускі і ўкраінскі архітэктар

Васіль Рыгоравіч Каржынскі (1841 — ?) — інжынер-архітэктар[1].

Васіль Рыгоравіч Каржынскі
Дата нараджэння 1841
Дата смерці невядома
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і адукацыя

правіць

Нарадзіўся ў 1841 годзе. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Чарнігаўскай мужчынскай гімназіі. У 1856 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, дзе і скончыў курс у 1861 годзе па першым разрадзе[1].

Прафесійная дзейнасць

правіць

Адразу пасля вучылішча быў прызначаны на службу архітэктарскім памочнікам у падольскую будаўнічую і дарожную камісію. Потым быў справаводам праўлення, а ў 1869 годзе прызначаны малодшым архітэктарам падольскай губерні[1]. Праз год прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта  (руск.) і быў камандзіраваны ў распараджэнне Галоўнага таварыства расійскіх чыгунак  (руск.). На працягу 14 гадоў быў начальнікам участка Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі па рамонту пуцей і будынкаў. З 1884 па 1887 год быў віцебскім губернскім архітэктарам, а потым адкамандзіраваны для пабудовы казарм кавалерыйскага глухаўскага палка  (руск.)[1].

Пабудова гэта скончана ў 1891 годзе. З 1892 года кіраваў пабудовай казарм для 10-га сапёрнага батальёна ў г. Астралэнцы[1].

Творчасць

правіць
 
Будынак казармаў у Астраленцы
  • Пры пабудове кавалерыйскіх казармаў для 16-га драгунскага глухаўскага палка[1]:
    • тры мураваных трохпавярховых эскадронных флігеля
    • афіцэрскі флігель
    • трохпавярховы будынак для вучэбнай і нестраявой каманды
    • двухпавярховы будынак афіцэрскага сходу з гаўпвахтай і канцылярыяй
    • двухпавярховы будынак бальніцы
    • шэсць эскадронных стайняў
    • ветэрынарны лазарэт
    • палкавая баня, пральня, пякарня
    • цэйхгаўз і абозны сарай
    • двухпавярховы будынак майстэрняў
    • мураваная царква  (польск.) на 500 чалавек
  • пры пабудове казармаў для 10-га сапёрнага батальёна ў г. Астралэнцы[1]:
    • батальённы трохпавярховы флігель
    • два афіцэрскіх флігеля
    • прыёмны пакой і гаўпвахта
    • двухпавярховы будынак майстэрняў
    • пякарня, баня, кузня, стайня і іншае
    • службы, паграбы, цэйхгаўз, абоз і іншае.
 
Агульны выгляд казармаў 16-га драгунскага глухаўскага палка ў Астралэнцы

Зноскі