Валадар Глебавіч

(1090-пасля 1176)

Валадар Глебавіч (1090-я — пасля 1176/1177) — князь менскі (1151—1158; 1162—1176/1183), князь полацкі (1167).

Валадар Глебавіч
князь менскі
1151 — 1159
Папярэднік Расціслаў Глебавіч
Пераемнік Расціслаў Глебавіч
1162 — пасля 1176/1177
Папярэднік Расціслаў Глебавіч
князь полацкі
1167
Папярэднік Усяслаў Васількавіч
Пераемнік Усяслаў Васількавіч
Нараджэнне 1090
Смерць не раней за 1176 і не пазней за 1183
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Глеб Усяславіч[1]
Маці Анастасія Яраполкаўна
Жонка Рыкса Баляславаўна
Дзеці Сафія Валадараўна, Васілька Валадаравіч і Уладзімір
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імкнуўся да дамінавання Менска ў Полацкай зямлі, выкарыстоўваў для гэтага атрады літоўцаў.

Біяграфія

правіць

Другі сын менскага князя Глеба Усяславіча, малодшы брат Расціслава Глебавіча.[2]

З 1151 года, калі брат Расціслаў быў полацкім князем, напэўна Валадар сядзеў у Менску[2], трымаў у турме Рагвалода-Васіля. Гэтым часам, дачка Валадара — Сафія, у 1154 годзе заручылася з будучым дацкім каралём Вальдэмарам I, а 23 кастрычніка 1157 года ўзяла з ім шлюб.

У 1158 годзе Глебавічы вымушаны вызваліць Рагвалода-Васіля, які неўзабаве захапіў Друцк, выгнаў адтуль пляменніка Валадара — Глеба Расціславіча. Тады Расціслаў з Валадаром пайшлі на Друцк, але не здолелі ўзяць яго і заключылі мір з Рагалодам-Васілём. Пазней у 1158 годзе палачане выгналі Расціслава з Полацка і ён вярнуўся ў Менск. Полацкім князем зноў стаў, з 8 ліпеня 1158 года Рагвалод-Васіль, які ў саюзе з смаленскімі князямі пайшоў супраць Глебавічаў. Забраў Ізяслаўль і перадаў сваім саюзнікам Давыдавічам — Брачыславу і Валодшы, але не здолеў у 10-дзённай аблозе узяць Менск і заключыў з Расціславам мір. Валадар, аднак, міру не заключаў, бо «ходяше под Литвою в лесех», то-бок быў недзе на літоўскім памежжы.

У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль і захапілі Давыдавічаў — Брачыслава і Валодшу, пасадзілі ў менскую турму, Брачыслава нават трымалі ў кайданах. Праз гэтага ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль арганізаваў новы паход на Менск, Давыдавічы былі вызваленыя і ім быў вернуты Ізяслаўль.

У 1161 годзе Рагвалод-Васіль з нейкіх прычын зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. Недзе тым часам памёр Расціслаў і Валадар стаў менскім князем. У 1162 годзе Рагвалод-Васіль зноў прыйшоў да Менска, у некаторых летапісах напісана, што да Гарадца, супраць Валадара. Аблога Менска (або Гарадца) Рагвалодам-Васілём была няўдалай, у начной вылазцы Валадар, у войску якога была шмат літоўцаў, нанёс палачанам цяжкую паразу — шмат іх было забіта, яшчэ болей трапіла ў палон[1]. Рагвалод-Васіль уратаваўся ўцёкамі ў Слуцк, у Полацк не вярнуўся, а пайшоў княжыць у Друцк. Полацкі сталец заняў Усяслаў Васількавіч.

У 1166 годзе Валадар з войскам, дзе зноў было шмат літоўцаў, выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкі сталец[1][2], заключыў з полацкім вечам умовы замацаваныя крыжацалаваннем. Затым Валадар скіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але, даведаўся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман, і вярнуўся ў Менск[1][2]. Гэта паклала канец актыўнай дзейнасці Валадара, але ў тым самым 1167 годзе, разам з Вячкам Святаславічам ён дапамог наўгародцам паслаць у Кіеў весткі пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачан.

Напэўна, Валадар жыў яшчэ ў 1176/1177 годзе, калі вендамі быў схоплены нейкі Клемент, які вёз бацькавы падарункі дацкай каралеве Сафіі[3].

Сям’я

правіць

5 чэрвеня 1135 годзе ажаніўся, імаверна другім шлюбам, з Рыксай, дачкой Баляслава III Крывавустага.

Дзеці ў гэтым шлюбе:

Крыніцы

правіць
  1. а б в г БС 1982, с. 121.
  2. а б в г Алексеев 2014, p. 687. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFАлексеев2014 (даведка)
  3. Уильям Кентерберийский. Житие и чудеса святого Фомы // Английские средневековые источники IX—XIII вв.: Тексты, перевод, комментарий. — М., 1979. — С. 41; Lind J. De russiske ægteskaber: Dynasti- og alliancepolitik i 1130’ernes Danske borgerkrig // Historisk tidsskrift. — København, 1992. B. 92. H. 2. — S. 260. Паводле: Кибинь А. С. От Ятвязи до Литвы: политические и социокультурные трансформации в бассейне верхнего Немана в Х — XIII веках. — Москва: Квадрига, 2012

Літаратура

правіць
  • Алексеев Л. В., Котляр Н. Ф. Володарь Глебович // Древняя Русь в средневековом мире: энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под общей ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухина.. — М.: Ладомир, 2014. — 991 с. — ISBN 9785862185140.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975;
  • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, — 260 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Володарь Глебович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — 737 с.