Бялынічы
Бялы́нічы[3] (трансліт.: Bialyničy) — горад (з 2017[4]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу аўтамабільнай дарогі Мінск — Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 10 035 чал. (2017)[5].
Горад
Бялынічы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУпершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Лаў Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагацейшых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтва да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гадах у будынках манастыра кармелітаў размяшчаўся праваслаўны Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.
У XVII—XVIII стст. у мястэчку дзейнічала друкарня[6].
У складзе Расійскай імперыі
правіцьЗ 1772 года ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. На 1773 год у мястэчку дзейнічалі тры ўніяцкія царквы (Нараджэння Маці Божай, Святога Іллі і Святога Мікалая) і каталіцкі касцёл Успення Маці Божай[7]. Пасля 1861 года — цэнтр воласці Магілёўскага павета.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1943 года дзейнічала група падпольшчыкаў, якая ў верасні 1943 года разграміла нямецкі гарнізон[8].
З 1924 года — цэнтр раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. 26 чэрвеня 1972 года ў склад Бялынічаў уключана вёска Новы Шлях[9], 23 снежня 2009 года — вёска Міхайлоў[10]. З 2017 года — горад[4].
У 2020 годзе Бялынічы прымаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды адноўлены аб’екты інфраструктуры, перабудаваны музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, выдадзены адмысловы святочны паштовы канверт[11].
Галерэя
правіць-
Будынак, дзе ў 1997-2019 гадах размяшчаўся Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (былая назва музея), цяпер знесены
-
Панарама горада з Ільінскай гары
-
Каталіцкая капліца парафіі Маці Божай Бялыніцкай
-
Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы (сучасны будынак музея)
-
Маці Божая Бялыніцкая. Каменная статуя-анёл, інагураваная з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (6 верасня 2020)
-
Раённы цэнтр культуры на вуліцы Савецкай
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьПрадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Культура
правіцьПрацуюць Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтралізаваная бібліятэчная сетка, цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна [15].
Славутасці
правіць- Помнік Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулі (1984)
- Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці (1990, мураваная).
- Ільінская гара
- Яўрэйскія могілкі
Страчаная спадчына
правіцьВядомыя асобы
правіць- Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Наталля Батракова — беларуская рускамоўная пісьменніца.
- Уладзімір Максімавіч Белахвостаў — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі (1918—1996) — удзельнік савецка-фінляндскай 1939—1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Бялынічах[16].
- Янка Шарахоўскі (1908—1973) — беларускі пісьменнік.
- Міхаіл Юшкевіч (1899—1952) — савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (нар. 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Валяр’ян Афанасьевіч Снытко (1939—2021) — расійскі географ беларускага паходжання.
- Дзмітрый Сяргеевіч Набокаў (нар. 1996) — беларускі лёгкаатлет.
- Андрэй Аляксандравіч Ганчук (нар. 1979) — беларускі палітык.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Атлас «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь», 4 клас, Тарасаў С. В. і інш., Мн., Белкартаграфія, 2014, ISBN 978-985-508-367-3 — Вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, с.11
- ↑ LVIA, f. 1177 ap. 1 b. 4373
- ↑ Рогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 163.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Минсвязи выпустит конверт с оригинальной маркой "День белорусской письменности в Белыничах" (руск.) . Зара над Друццю -- zara.by (19 жніўня 2020). Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ а б в г БелЭн 1996.
- ↑ ВСЭ 1970.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Культурныя ўстановы раёна на сайце Бялыніцкага райвыканкама.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Літаратура
правіць- Бялы́нічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 403. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Белы́ничи // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 166. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялынічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Бялынічы на OpenStreetMap
- Бялынічы на Ганцавіцкім краязнаўча-інфармацыйным партале Архівавана 9 сакавіка 2014.
- Надвор’е ў горадзе Бялынічы