Балтыйская асамблея

Балты́йская асамбле́я — дарадчы орган па супрацоўніцтве паміж парламентамі Эстоніі, Латвіі і Літвы, заснаваны ў 1991 г.

У Балтыйску�� асамблею ўваходзіць па 20 дэпутатаў парламентаў ад кожнай краіны. Асамблея каардынуе дзеянні, кансультуе парламенты трох краін і дэкларуе ўзгодненыя пазіцыі ў выглядзе рэзалюцый, рашэнняў і рэкамендацый.

Мае тры фракцыі: кансерватараў, сацыялістаў і лібералаў.

Спасылкі

правіць