Балеслаў Берут
Бале́слаў Бе́рут (польск.: Bolesław Bierut, сапраўднае прозвішча Бярна́цкі, польск.: Biernacki, псеўданімы Яноўскі, Іва́нюк, Томаш, Бянькоўскі, Руткоўскі; 18 красавіка 1892, Руры, Царства Польскае, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1956, Масква, РСФСР, СССР) — польскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт ПНР.
Біяграфія
правіцьУ 1938 годзе Камуністычная партыя Польшчы была распушчаная Іосіфам Сталіным, Берута ў сваю чаргу раней прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ў Польшчы за антыдзяржаўную палітыку. Такім чынам Беруту ўдалося пазбегнуць вялікай чысткі, падчас якой было знішчана большасць лідараў камуністычнай партыі Польшчы. У 1938 годзе быў амніставаны і працаваў бухгалтарам у Варшаве.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны збег у Заходнюю Беларусь, неўзабаве занятую савецкімі войскамі, каб пазбегнуць прызыву ў войска. У 1943 годзе ўзначаліў новую Польскую працоўную партыю. Берут з'яўляўся кіраўніком Часовага Нацыянальнага Урада, створаным прасавецку настроенымі палякамі ў Маскве.
Пасля вайны Берут сыграў важную ролю ў станаўленні ў Польшчы сталінісцкага рэжыму і прыгнечанні апазіцыі.
Берут быў прэзідэнтам у 1947—1952 гадах, а пасля абвяшчэння Польскай Народнай Рэспублікі быў прэм'ер-міністрам.
Памяць
правіцьЗноскі
- ↑ а б Boleslaw Bierut // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bolesław Bierut // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118851500 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Берут Болеслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Берут Болеслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.