Багдан Статкевіч
Багдан Статкевіч (? — 1651) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, праваслаўны мецэнат. Кашталян мсціслаўскі (1644—1646) і новагародскі (з 1646).
Багдан Статкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Каменскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Яўстахі Касакоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Таран[d] | ||||||
Пераемнік | Пётр Казімір Вяжэвіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Рудаміна-Дусяцкі | ||||||
Пераемнік | Самуэль Статкевіч[d] | ||||||
Смерць | 1651[1] | ||||||
Род | Статкевічы | ||||||
Бацька | Вільгельм Багданавіч Статкевіч[d][2] | ||||||
Маці | Ганна з Агінскіх[d][2][3] | ||||||
Жонка | Алена Багданаўна Саламярэцкая[d][4][2][…] і Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх[d][4][5] | ||||||
Дзеці | Крысціна са Статкевічаў[d][6], Міхаіл-Уладзімір Статкевіч[d][5], Алена са Статкевічаў і Ганна са Статкевічаў[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[7] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ роду Статкевічаў, сын Вільгельма. У 1630—1644 падкаморы мсціслаўскі.
Актыўна выступаў у абарону праваслаўя. Разам з жонкай Аленай з Саламярэцкіх заснаваў Баркулабаўскі Узнясенскі манастыр, Буйніцкі Святадухаўскі манастыр, Куцеінскі Багаяўленскі манастыр, Куцеінскі Успенскі манастыр. Фінансаваў дзейнасць Куцеінскай друкарні.
Сям’я
правіцьПершая жонка — княжна Алена з Саламярэцкіх (пам. 1640), дачка Багдана Багданавіча[8], уладальніца значных маёнткаў. Дзеці:
- Алена — жонка (1656—1664) гетмана Івана Выгоўскага; дзякуючы цесцю Выгоўскі ўвайшоў у роднасныя сувязі з шэрагам вядомых украінскіх і беларускіх княжацкіх і шляхецкіх родаў, напрыклад, з князямі Саламярэцкімі; Раптоўна памерла, пасля атрымання весткі пра смерць мужа[9].
- Міхаіл-Уладзімір, у шлюбе з Кацярынай Гарайскай, дачкой мачахі Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх ад першага шлюбу. Падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага ён перайшоў на бок казакоў, за што частка яго маёнткаў (у тым ліку Пагост) была секвестравана. Яго сучаснік Альберт Віюк-Каяловіч занатаваў, што Статкевіч перад смерцю стаў манахам (відавочна, праваслаўным)[10]. Меў дачку Кацярыну, якая памерла сіратой у падлеткавым узросце паміж 27 студзеня 1664 і 5 чэрвеня 1665, пакінуўшы тастамент ад 10 красавіка 1663(1665?).
- NN — жонка Івана Сухадольскага, аднаго з самых вядомых памочнікаў Івана Нячая[11]
Другая жонка — Ганна з Францкевічаў-Радзімінскіх, дачка суддзі земскага лідскага Ежы, удава Пятра Гарайскага. Іх дачка Крысціна стала жонкай Мікалая Друцкага-Любецкага[10].
Зноскі
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 120.
- ↑ а б в Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 110.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 296.
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 124. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ а б Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус — Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 339.
- ↑ Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус — Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 340.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 75. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Князья Соломерские (Соломерецкие) (руск.)
- ↑ Руїна: друга половина XVII ст. / Упоряд. і передмова О. І. Гуржія; Ред. кол. В. А. Смолій (голова) та ін.— К.: Україна, 1996.— 431 с.— С. 312. ISBN 5-319-01313-2
- ↑ а б Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI—XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска- палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Вып. 14. — Мінск, 2016. — С. 327—346
- ↑ Юрій Мицик. Іван Виговський // Володарі гетьманської булави: Історичні портрети / Автор передмови В. А. Смолій. — К.: Варта, 1994. — 560 с. — С. 194. — ISBN 5-203-01639-9.
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Статкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.