Бабінавіцкі павет
павет Магілёўскай губерні Расійскай імперыі
Бабінавіцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 1777—1796 і 1802—1840 гадах. Цэнтр — Бабінавічы.
Бабінавіцкі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр |
Утвораны 21 чэрвеня 1777 года з Дубровенскага павета. Плошча 301 600 дзесяцін, насельніцтва 55 100 чалавек (1782). 12 снежня 1796 года пры стварэнні Беларускай губерні павет скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў Аршанскі і Віцебскі паветы, 27 лютага 1802 года адноўлены. У 1831 годзе ў павеце жылі 50 700 чалавек. Канчаткова Бабінавіцкі павет скасаваны 23 лютага 1840 года, тэрыторыя ўвайшла ў Аршанскі павет.
Ураднікі павета
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).