Аўтадораўская вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь
Вуліца Аўтадораўская — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.
Аўтадораўская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі раён |
Паштовы індэкс | 220014 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьРазмешчана паралельна чыгуначным пуцям. Пачынаецца ад Аўтадораўскага завулка і цягнецца ў паўднёва-заходнім кірунку да Неўскага завулка, на скрыжаванні з якім абрываецца. Зноў пачынаецца за праспектам Жукава, каля воданапорнай вежы, цягнецца на поўдзень, перасякаючы завулкі Пуцейскі і Малы, пераходзіць у вуліцу Машыністаў.
Забудова
правіць- № 3 (інвентарны нумар 500/С-17717) — Галоўны корпус чыгуначнай бальніцы (1912—1914) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000007
- № 3 (інвентарны нумар 500/С-17719 і 500/С-1660) — Дапаможныя карпусы чыгуначнай бальніцы (1912—1914) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000007
- № 3а — Вадацяжная вежа (1912—1914) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000007
Помнікі
правіць- Брацкая магіла нa тэрыторыі філіяла чыгуначнай бальніцы, дзе пахаваны супрацоўнікі Мінскага лінейнага аддзялення міліцыі, якія загінулі 25 чэрвеня 1941 г. у час налёту нямецкай авіяцыі на горад (1972)[1].
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтадораўская вуліца (Мінск)