Асаіб Ахль аль-Хак
Асаіб Ахль аль-Хак (араб. عصائب أهل الحق — «Ліга праведнікаў») — шыіцкая ісламісцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае ў Іраку і Сірыі. Мае праіранскую накіраванасць і была пад заступніцтвам іранскага генерала, камандуючага спецпадраздзяленнем «Кудс» Касема Сулеймані.
Асаіб Ахль аль-Хак | |
---|---|
араб. عصائب أهل الحق | |
З'яўляецца часткай | Сілы народнай мабілізацыі |
Ідэалогія | ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | шыіты |
Лідары | Каіс аль-Хазалі |
Штаб-кватэра | Багдад, Ірак |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2006 |
Адлучылася ад | Армія Махдзі |
Саюзнікі |
Іран Сірыя Ірак Хезбала Ліва аль-Кудс |
Праціўнікі |
Ісламская дзяржава ЗША Вялікабрытанія Свабодная армія Сірыі Ісламскі фронт |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку, Іранскі крызіс (з 2019) |
Сайт | ahlualhaq.com |
Групоўка цесна звязаная з ліванскай партыяй Хезбала і ў сваёй ідэалогіі спасылаецца на Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. Да 2007 года аб «Асаіб Ахль аль-Хак» ведалі нямногія, а дэбют фарміравання ў якасці ўдарнай сілы генерала Сулеймані прыйшоўся на студзень 2007 года, калі яны напалі на амерыканскі ваенны аванпост у святым шыіцкім горадзе ��ербела. Праз некалькі месяцаў лідар групоўкі Каіса Хазалі, яго брат Лаіс Хазалі і высокапастаўлены член Хезбалы Алі Муса ад-Дадкук былі захоплены SAS блізу Басры. Пасля гэтага былі прыняты меры па легітымізацыі арганізацыі.
У маі 2007 года «Асаіб Ахль аль-Хак» захапіла брытанскага ІТ-кансультанта Піцера Мура і чацвёра яго целаахоўнікаў ва ўсходнім Багдадзе. Пітэр Мур быў вызвалены пасля таго, як браты Хазалі былі выпушчаны з амерыканскіх турмаў у Іраку[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Counter Extremism Project profile