Аравія (сатрапія)
Аравія (стар.-перс.: Arabâya) ці Ахеменідская Аравія — сатрапія (правінцыя) Ахеменідскай імперыі.
Ахеменідская Аравія займала землі паміж дэльтай Ніла і Месапатаміяй. Паводле Герадота, Камбіз II не падпарадкаваў сабе арабаў, калі ў 525 годзе да н.э. напаў на Егіпет. Яго пераемнік Дарый I згадвае арабаў у Бехістунскім надпісе, што можа сведчыць пра тое, што Дарый I заваяваў частку Аравійскага паўвострава. [1]
Арабы былі вызвалены ад падаткаабкладання. Замест гэтага яны пастаўлялі 1,000 талентаў пахаў у год. Яны таксама дапамаглі ахеменідскаму войску, якое перасякала пустыню, уварвацца ў Егіпет, падаючы бурдзюкі.
Зноскі
- ↑ Альбрэхт Дыле. Аравія і Індыя.