Апостальская нунцыятура ў Беларусі
Апостальская нунцыятура Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычнае прадстаўніцтва (пасольства) Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь. Утворана ў 1992 годзе, калі Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны са Святым Прастолам.
Нунцыятура Святога Прастола ў Рэспубліцы Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Адрас | пр. Незалежнасці, 46Д, 220050 г. Мінск, Рэспубліка Беларусь | |||
Пасол | Антэ Ёзіч (з 2020) | |||
Сайт | nunciature.catholic.by |
Гісторыя
правіцьАпостальская нунцыятура, пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Прастола ў Беларусі, была заснавана Апостальскай граматай Папы Яна Паўла II «Qvantam tandem» 11 лістапада 1992 года, у дзень афіцыйнага ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Прастолам і Рэспублікай Беларусь.
Пасля ўтварэння нунцыятура некаторы час знаходзілася ў Ватыкане. 18 мая 1994 года рэзідэнцыя нунцыя была перанесена ў Мінск і часова размешчана ў гасцініцы «Беларусь», вул. Старажоўская, 15. Затым нунцыятура пераехала ў памяшканне па адрасе вул. Заслаўская, 25. З лютага 1997 года месцам знаходжання Апостальскай нунцыятуры з’яўляецца арандаванае памяшканне па вул. Валадарскага 6. Канчатковае месца для размяшчэння дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Прастола пакуль не вызначана[1].
Першым нунцыем у Беларусі стаў Габрыэль Мантальва Ігера. 21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага арцыбіскупа-наміната Антэ Ёзіча[2].
Нунцыі
правіць- Габрыэль Мантальва Ігера (17 красавіка 1993 года — 1994 год);
- Агасціна Маркета (18 мая 1994 года — 1996 год);
- Дамінік Грушаўскі (15 красавіка 1996 года — 28 ліпеня 2001 года);
- Іван Юркавіч (28 ліпеня 2001 года — 22 красавіка 2004 года);
- Марцін Відавіч (15 верасня 2004 года — 15 ліпеня 2011 года);
- Клаўдзіа Гуджэроці (15 ліпеня 2011 года — 13 лістапада 2015);
- Габар Пінтэр (13 мая 2016 года — 21 мая 2020 года);
- Антэ Ёзіч (з 21 мая 2020 года)[2].
Зноскі
- ↑ Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь Архівавана 6 красавіка 2018.
- ↑ а б Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі. // Catholic.by, 21 мая 2020. (бел.)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт нунцыятуры Архівавана 11 верасня 2013.
- Nunciature to Belarus (англ.)
- Apostolic Nunciature Belarus