Антоні Міхал Пац
Антоні Міхал Пац (? — люты 1774) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Антоні Міхал Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Antoni Michał Pac | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Скумін-Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1722 |
||||||
Смерць | 2 сакавіка 1774[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Крыштаф Канстанцін Пац[3] | ||||||
Маці | Барбара з Агінскіх[d][3] | ||||||
Жонка | Тэрэза Барбара з Радзівілаў[d][4][5][…] | ||||||
Дзеці | Міхал Пац[6][7], Ганна з Пацаў[d][6][8], Юзэфа з Пацаў[d][8], Францішак Салезы Пац[d][9] і Ігнацы Пац[d][7] | ||||||
Званне | палкоўнік войскаў літоўскіх[d][10] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Крыштофа Канстанціна Паца і Марыяны са Стадніцкіх.
Пісар вялікі літоўскі з 1750 года, пасол на соймы з 1740 года. Служыў у войску ВКЛ, палкоўнік, рэгіментар (камандзір) дывізіі з 1760 года.
Прыхільнік вялікага гетмана літоўскага М. К. Радзівіла, у 1763 годзе перайшоў на бок групоўкі князёў Чартарыйскіх, прыхільнік кандыдатуры Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які і быў выбраны каралём у 1764 годзе; у 1767 годзе зноў перайшоў у лагер Радзівілаў.
Валодаў мястэчкам Езна (Троцкі павет), дзе збудаваў шыкоўны палац, маёнткамі Галоўчын, Княжыцы, Рафалаў у Аршанскім павеце, Канюхі ў Ваўкавыскім павеце.
Сям’я
правіць14 лютага 1744 года ажаніўся з Тэрэзай Барбарай з Радзівілаў (1714—1780), дачкой ваяводы навагрудскага Мікалая Фаўсціна Радзівіла (1688—1746) і Барбары з Завішаў (1690—1762). Дзеці:
- Юзэфа Пац, у шлюбе з сенатарам Царства Польскага Тамашам Ваўжэцкім;
- Ганна Пац, у шлюбе з падкаморым троцкім Стэфанам Дамінікам Ромерам;
- Міхаіл Пац (1754—1800), генерал-маёр (1783), староста ковенскі і барцянскі
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Count Antoni Michal Pac // The Peerage
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 297. — 377 с.
- ↑ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 268, 289. — 377 с.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 298, 301. — 377 с.
- ↑ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 298, 300. — 377 с.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 298, 299. — 377 с.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 293. — 377 с.
Літаратура
правіць- Анатоль Грыцкевіч. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх