Антонаўка (Крычаўскі раён)

былая вёска ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Анто́наўка (трансліт.: Antonaŭka, руск.: Антоновка) — вёска на тэрыторыі Крычаўскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знаходзілася паміж вёскамі Шаеўка і Маляцічы Маляціцкага сельсавета.

Вёска
Антонаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Антонаўка на карце Беларусі ±
Антонаўка (Крычаўскі раён) (Беларусь)
Антонаўка (Крычаўскі раён)
Антонаўка (Крычаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Антонаўка (Крычаўскі раён)

Перад вайной у ёй жыло 115 чалавек[1]; працаваў яўрэйскі калгас і яўрэі складалі большасць насельніцтва[2][3].

Вёска была захоплена нямецкімі войскамі 16 ліпеня 1941 года. Большасць мужчын Антонаўкі прызыўнога ўзросту, у тым ліку і яўрэяў, у чэрвені 1941 года мабілізавалі ў Чырвоную армію. Таксама акрамя не паспеўшых ці не здолеўшых эвакуявацца мясцовых яўрэяў, у Антонаўцы апынулася і колькі іх сваякоў, якія прыехалі з дзецьмі ў госці на лета[2].

Пасля акупацыі нямецкія акупацыйныя ўлады, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Яўрэям пад пагрозай смерці забаранілі выходзіць без нашытых на верхнім адзенні шасціканцовых зорак. У іх забралі ўсе харчовыя прадукты, хатнюю жывёлу і птушку[2].

У верасні 1941 года вёска (22 двары) была спалена, а мясцовае насельніцтва забіта (па некаторых дадзеных — 92 жыхары[1]).

Пасля вайны не адрадзілася.

У 2004 годзе на месцы вёскі ўсталявалі помнік у выглядзе дрэва з абсечанымі галінамі[2]. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Крыніцы

правіць
  1. а б Антонаўка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 39. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. а б в г Шендерович, И., Литин, А.. Деревни Антоновка больше нет (руск.). Центр «Мое местечко».
  3. Кто ищет, тот найдёт (руск.)(недаступная спасылка). Мишпоха. Праверана 6 сакавіка 2017.

Літаратура

правіць
  • Антонаўка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 39. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі

правіць