Анатоль Яфімавіч Углоўскі
Анатоль Яфімавіч Углоўскі (руск.: Анатолий Ефимович Угловский, 24 ліпеня 1923 — 20 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (04.06.1944).
Анатоль Яфімавіч Углоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Званне | чырвонаармеец |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьА. Я. Улоўскі нарадзіўся ў вёсцы Лужавіца (Вялікаусцюжскі раён Валагодскай вобласці). У 1942 годзе скончыў рамеснае вучылішча ў горадзе Вялікі Усцюг. Працаваў у горадзе Кашын Калінінскай вобласці. У 1942 годзе прызваны ў войска. Ваяваў на Волхаўскім і Калінінскім франтах. Удзельнічаў у абароне Ленінграда і ў баях за горад Вялікія Лукі.
Бранябойшчык 429-га знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна (306-я стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) чырвонаармеец А. Я. Углоўскі вызначыўся пры вызваленні Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У ноч на 20 снежня 1943 года, адбіваючы танкавую контратаку праціўніка, кінуўся з гранатай пад варожы танк і падарваў яго.
А. Я. Углоўскі пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Вымна Віцебскага раёна.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.