Анат (іўр.: ענת) — заходнесеміцкая багіня вайны, культ якой у старажытнасці быў распаўсюджаны ў Ханаане і Сірыі. Шанаванне Анат аказала моцны ўплыў на фарміраванне культа Астарты.

Анат
Багіня вайны
Міфалогія Ханаан, Сірыя
Пол жанчына
Бацька Эль
Маці Ашэра
Браты і сёстры Баал, Yam[d], Астарта, Mot[d], Shahar[d] і Shalim[d]
Муж Яхвэ, Ваал
У іншых культурах Астарта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імя Анат упершыню сустракаецца ў угарыцкіх тэкстах каля 1400 г. да н. э. Мяркуецца, што магла быць засведчана ў Егіпце як Анат-эй яшчэ раней, каля 1800 г. да н. э. У 1 тысячагоддзі да н. э. шанавалася пераважна арамеямі і хананеямі. Імя Анат сустракаецца ў тэкстах, знойдзеных на тэрыторыі сучасных Сірыі, Турцыі, Лівана, Кіпра, Ізраіля, Егіпта. У Ізраілі захаваліся тапонімы з імем Анат і асабістае жаночае імя Анат.

Ва ўгарыцкіх тэкстах выступала як маладая дзяўчына і адначасова суровы воін, які ў баі бязлітасна забівае ворагаў і ператварае іх галовы ў сваю здабычу. Забойствы мелі рытуальны характар, паколькі пасля заканчэння вайны Анат павінна была прайсці абрады ачышчэння ў храме. У пазнейшых запісах іўдзейскіх пасяленцаў Элефанціны ўзгадвалася багіня Анат-Яху, жонка бога Яхвэ.

Спасылкі

правіць