Альфонса X Кастыльскі

кароль Кастыліі і Леона (1252—1284)

Альфонса (Альфонс) X Кастыльскі (ісп.: Alfonso X de Castilla) ці Альфонса X Мудры (ісп.: Alfonso X el Sabio) (23 лістапада 1221, Таледа — 4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Елізаветы Гогенштаўфен, дочкі Філіпа Швабскага. Караля таксама звалі Альфонс Адукаваны або Альфонс Астраном.

Альфонса X Кастыльскі
ісп.: Alfonso X de Castilla
Сцяг кароль Кастыліі і Леона
30 мая 1252 — 4 красавіка 1284
Папярэднік Фердынанд III Кастыльскі
Пераемнік Санча IV Кастыльскі
кароль Германіі
1257 — 1273
Папярэднік Вільгельм
Пераемнік Рудольф I
Нараджэнне 23 лістапада 1221[1]
Смерць 4 красавіка 1284[1] (62 гады)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя[d]
Бацька Фердынанд III Кастыльскі[2]
Маці Лізавета Гогенштаўфен[d][2]
Жонка Віяланта Арагонская[d][2][3]
Дзеці Беатрыса Кастыльская[d][2], Фернанда дэ ла Серда[d], Санча IV Кастыльскі, Педра Кастыльскі[d][4], Хуан Кастыльскі[d][4], Віаланта Кастыльская[d][4], Хайме Кастыльскі[d][4], Беатрыс Кастыльская, Альфонса Фернандэз дэ Кастылья[d][4], Леанор дэ Кастылія і Арагон[d][4], Канстанцыя дэ Кастылія і Арагон[d][4], Martin Alfonso de Castilla[d][4], Urraca Alfonso de Castilla[d][4][5], Isabel de Castilla[d][4] і Берэнгела Кастыльская[d][4]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць астраномія і гісторыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.

 
Альфонса Мудры і яго двор.

Альфонс X з’яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.

Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Рыгор X не пераканаў Альфонса пакінуць свае дамаганні.

Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі.

Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.

У яго гонар быў названы кратар Альфонс на Месяцы.

Шлюбы і дзеці

правіць
 
Статуя Альфонса X у Мадрыдзе (1892).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11864811X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. а б в г Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г д е ё ж з і к Lundy D. R. The Peerage
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

правіць
  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6
  • Корсунский А. Р. История Испании IX—XIII веков (Социально-экономические отношения и политический строй Астуро-Леонского и Леоно-Кастильского королевства). Учебное пособие. — М.: Высшая школа, 1976. — 139 с.

Спасылкі

правіць