Акцыя (ад фр.: action) — каштоўная папера, што выпускаецца акцыянерным таварыствам і ўвасабляе сабою ўдзел акцыянера ў капітале таварыства. Уладальніку акцыі даюцца асаблівыя маёмасныя і асабістыя правы:

Правы рэалізуюцца прапарцыйна колькасці акцый ва ўладанні акцыянера.

Класіфікацыя

правіць
  • Простая акцыя: дае асноўныя правы на ўласнасць карпарацыі. Трымальнікі простых акцый маюць права:
    • абіраць раду дырэктараў
    • ўплываць на ключавыя пытанні
    • на рэштавых правах удзельнічаць у актывах пры ліквідацыі таварыства (пасля таго, як будуць уплочаныя ўсе пазыкі і сваю долю атрымаюць прывілеяваныя акцыянеры)
  • Прывілеяваная акцыя: дае ўладальніку пэўныя прывілеі ў параўнанні з трымальнікамі простых акцый. Прывілеі могуць заключацца ў:
    • атрыманне дывідэндаў сталага, фіксаванага памеру
    • у пераважным атрыманні рэштаў маёмасці пры ліквідацыі
    • права выкупу акцый эмітэнта на льготных умовах.

Пры гэтым прывілеяваныя акцыі звычайна не маюць права голасу на сходах акцыянераў, за выключэннем некаторых пытанняў (ліквідацыя, рэарганізацыя і інш.)