Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі
Інстытут фізіялогіі (руск.: Институт физиологии НАН Беларуси) — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, створаная ў 1940 годзе ў якасці Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны.
Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі | |
---|---|
руск.: Институт физиологии НАН Беларуси | |
Абрэвіятура | ІФЛ |
Краіна | |
Адрас | Мінск, Першамайскі раён, вул. Акадэмічная, д. 28 |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка новых спосабаў і прылад фізіятэрапіі |
Тып арганізацыі | навуковая |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Дзмітрый Тапальскі |
Намеснік па навуковай і інавацыйнай працы | Святлана Манькоўская |
Вучоны сакратар | Таццяна Хрусталёва |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1940 |
Колішняя назва | Інстытут тэарэтычнай і клінічнай медыцыны (да 1947 г.), Інстытут тэарэтычнай медыцыны (да 1953 г.) |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Член у | Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій |
physiology.by |
На 2018 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзялення медыцынскіх навук НАНБ. Інстытут фізіялогіі ажыццяўляў набор у аспірантуру па 4 спецыяльнасцях: 1) фізіялогія, 2) біяхімія, 3) паталагічная фізіялогія, 4) аднаўленчая медыцына, спартыўная медыцына, лекавая фізкультура, курорталогія і фізіятэрапія. У дактарантуру набіралі па 2 спецыяльнасцях: 1) фізіялогія, 2) паталагічная фізіялогія. Інстытут ажыццяўляў: 1) распрацоўку і выпрабаванне фізіятэрапэўтычнага абсталявання, 2) доследы ў галіне функцыянальных асаблівасцей біялагічна актыўных дадаткаў і харчовых вырабаў, 3) даследаванне значэння будовы і хімічнага стану клетак у парушэннях сардэчна-ссасудзістай сістэмы; 4) ацэнку курортаўтваральных прычын і абгрунтаванне магутнасці і напрамку здраўніцы, 5) біяхімічнае даследаванне крыві і імунітэту ў лабараторыі[1].
Структура
правіцьНа 2018 год Інстытут фізіялогіі ўключаў цэнтр электроннай і светлавой мікраскапіі і 6 лабараторый: 1) мадуляцыі функцый арганізма, 2) клеткавых тэхналогій, 3) нейрафізіялогіі, 4) навукова-тэхнічнага суправаджэння, 5) фізіялогіі харчавання і спорту, 6) шматпрофільную дыягнастычную[1].
У 2023 годзе у Інстытуце 4 лабараторыі — 1) біялагічнага мадэлявання; 2) медыка-біялагічных тэхналогій і медыцынскай рэабілітацыі; 3) фізіялогіі харчавання і спорту; 4) нейрафізіялогіі; і 2 Цэнтры — 1) электроннай і светлавой мікраскапіі[2]; 2) мозгу[3]
Гісторыя
правіцьУ 1940 годзе Акадэмія навук БССР утварыла Інстытут тэарэтычнай і клінічнай медыцыны, які ў 1947 годзе перайменавалі ў Інстытут тэарэтычнай медыцыны. У 1953 годзе яго пераўтварылі ў Інстытут фізіялогіі і стварылі аспірантуру. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: цэнтральныя і перыферыйныя спосабы тэрмарэгуляцыі, тэмпературная ўстойлівасць арганізма; прызначэнне аферэнтных сістэм твару і іх сувязі з нервовымі асяродкамі; спосабы і будова жыццяздольнасці арганізмаў у залежнасці ад фізіка-хімічных прычын асяроддзя. У выніку ў Інстытуце распрацавалі ўзор нейроннай сеткі (дзейнасці нервовых асяродкаў) на аснове растарможвання нейронаў. Таксама вывучылі хваравітыя станы пры парушэнні спалучэнні тэрмарэгуляцыі і абмену складаных ліпідаў у арганізме. Даследчыкі Інстытута выявілі ахоўныя ўласцівасці чынніка росту нерваў і эпідэрмісу пры цеплавым і акісляльным стрэсе, уздзеянні іанізуючай радыяцыі. У Інстытуце працавалі акадэмікі Іван Булыгін, Андрэй Дзмітрыеў, Васіль Лявонаў і Даніл Маркаў, а таксама член-карэспандэнт Аляксандр Бранавіцкі[4].
На 1998 год у Інстытуце фізіялогіі дзейнічала 5 лабараторый: 1) фізіялогіі функцыянальных сістэм, 2) рэгуляратных бялкоў і пептыдаў, 3) фізіялогіі аферэнтных сістэм, 4) прыкладной фізіялогіі, 5) фізіялогіі ствала галаўнага мозгу. Таксама працавала 3 групы: 1) функцыянальнай нейрамарфалогіі, 2) экстракардыяльных механізмаў рэгуляцыі кровазвароту, 3) эколага-фізіялагічных праблем. На 1998 год у Інстытуце працавалі акадэмікі Давыд Голуб, Валерый Гурын і Уладзімір Мацюхін, члены-карэспандэнты Мікалай Арынчын і Уладзімір Салтанаў, 9 дактароў навук[4].
Кіраўнікі
правіць- Іван Булыгін (1953—1984)
- Валерый Гурын (1984—2005)
- Уладзімір Улашчык (люты 2005 — жнівень 2010)
- Іосіф Залуцкі (2010 — 13 чэрвеня 2018)
- Сяргей Губкін (2018—2023)
- Дзмітрый Тапальскі (з 2023)[5]
Зноскі
- ↑ а б Арганізацыі Аддзялення медыцынскіх навук (Інстытут фізіялогіі) . Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (30 жніўня 2018). Праверана 29 верасня 2018.
- ↑ Институт физиологии — Лаборатории
- ↑ Институт физиологии — Центр мозга(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ а б Людміла Сурганава. Інстытут фізіялогіі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка—Кантата. — С. 274. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ Навука. — 2023. — 19 верасня. — С. 6
Спасылкі
правіць- Кантакты . Інстытут фізіялогіі (24 снежня 2018). Праверана 29 верасня 2018.
- Манаграфіі і артыкулы (руск.)
- Часопіс «Навіны медыка-біялагічных навук» (руск.)
- Бягучыя цэны лабараторыі (руск.)