Інстыгатар вялікі літоўскі

Інстыгатар вялікі літоўскі (лац.: instigator) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Выконваў функцыі галоўнага пракурора дзяржавы.

У Польшчы ўведзены ў 1557. У ВКЛ упершыню згадваецца ў 1565, з 17 стагоддзя меў намеснікам віцэ-інстыгатара. З 18 стагоддзя дыгнітарскі ўрад.

Выступаў па ўсіх справах, не акрэсленых у праве, уносіў скаргі пра здраду дзяржаве і абразу маястату вялікага князя. Пільнаваў даходы са сталовых маёнткаў вялікага князя, уносіў скаргі супраць ураднікаў па гаспадарчых справах. Засядаў у задворным асэсарскім судзе (з правам дарадчага голасу) і рэфэрэндарскім, падпарадкоўваўся канцлеру.

На сойме 1775 віцэ-інстыгатары былі параўнаны з інстыгатарамі, якіх пасля гэтага было двое.

Мікалай Тадэвуш Лапацінскі

Інстыгатарамі вялікімі літоўскімі былі:

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць