Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка
Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка (28 снежня 1919 — 3 лютага 2002) — беларускі гісторык, акадэмік АН БССР (1974), доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1966).
Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 снежня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 2002 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, палітык |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1965) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Міхаіл Паўлавіч Касцюк і Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў пракурорскія курсы ў Ленінградзе, Гомельскі педагагічны інстытут. У 1939—1947 гадах служыў у ВМФ СССР. У 1948—1950 гадах пракурор горада Гомеля, у 1953—1955, 1956—1966 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1958—1960 гадах сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1966—1969, 1975—1980 гадах дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1969—1975 гадах дырэктар, з 1980 года загадчык аддзела, а з 1991 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі.
Член ЦК КПБ у 1976—1981 гадах. Дэпутат Вярхоўнага савета БССР у 1975—1986 гадах.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац, прысвечаных праблемам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый (1917), грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—1920 гадоў на Беларусі, беларускаму нацыянальна-вызваленчаму руху, станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Манаграфія «Бяднейшае сялянства — саюзнік пралетарыяту ў барацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі (1917—1918 гг.)» (1962) вызначаецца змястоўнасцю характарыстык пралетарыяту і сялянства, пазіцый бальшавікоў і іх саюзнікаў. Упершыню пасля 1920—1930-х гадах у кнізе характарызуюцца платформа і ўплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партый. Адкрыццём новай тэмы ў беларускай гістарыяграфіі стаў аналіз саставу і рашэнняў Усебеларускага з’езда (снежань 1917, Мінск). У манаграфіі «Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі» (1986) разглядаюцца сацыяльна-эканамічныя перадумовы рэвалюцыі, яе ход у гарадах і вёсках, на Заходнім фронце, дынаміка расстаноўкі палітычных сіл, узаемаадносіны паміж Саветамі і органамі Часовага ўрада, месца і роля беларускага нацыянальнага руху. На думку аўтара, сама па сабе ўзятая лакальна сітуацыя на Беларусі не з’яўлялася рэвалюцыйнай. Аднак у агульнарасійскім кантэксце, пры рэзкім пагаршэнні ўмоў жыцця і пад уздзеяннем імпульсаў звонку, яна магла перарасці ў рэвалюцыйную, што і адбылося: у мяккіх формах — у лютым, у вострых — у кастрычніку 1917 года. Пры гэтым вырашальным фактарам выступіў Заходні фронт, ператварэнню якога ў трэці (пасля Петраграда і Масквы) рэвалюцыйны цэнтр у Расійскай імперыі даследчык аддае асаблівую ўвагу. Манаграфія «Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі» (1992) — спроба раскрыць у сукупнасці ўсіх бакоў працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці: у варыянтах БНР і БССР.
Дзейнасць I. Ігнаценкі як арганізатара гістарычнай навукі і даследчыка ацэньваецца неадназначна. Яго працы нясуць на сабе адбітак часу. Факты, аб’ектыўнае асвятленне працэсаў бяруць верх над сімпатыямі і антыпатыямі.
У артыкулах 1990-х гадах I. Ігнаценка абгрунтоўвае канцэпцыю Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый як дзвюх фаз, двух этапаў адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Кастрычнік 1917 года разглядаецца як складаная з’ява, выкліканая да жыцця абставінамі вайны, няздольнасцю Часовага ўрада зрабіць неабходныя пераўтварэнні.
I. Ігнаценка адзін з кіраўнікоў і аўтараў калектыўных прац «Нарысы гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—5, 1972—75). Ен здолеў надаць развіццю гістарычнай навукі ў БССР творчы імпульс.
Зноскі
Бібліяграфія
правіць- Революция в историческом процессе: очерки. — Минск : Беларускі кнігазбор, 1997. — 200 с. — (Мир ученого) — ISBN 985-6318-16-5.
- Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі. — Мінск : БелНДЦДААС, 1995. — 270 с. — ISBN 985-6099-15-3.
- Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. — Минск : Навука і тэхніка, 1992. — 254 с. — ISBN 5-343-00871-2.
- Великий Октябрь в судьбах белорусского народа. — Мінск : Беларусь, 1987. — 319 с.
- Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии / АН БССР, Ин-т истории. — Мн. : Наука и техника, 1986. — 344 с.
- Дорогой борьбы и созидания: к 40-летию воссоединения Западной Белоруссии с БССР / И. М. Игнатенко, А. Н. Мацко. — Минск : Беларусь, 1979. — 172 с.
- Беднейшее крестьянство ― союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917―1918 гг.). — Минск : Издательство Министерства высшего, среднего специального и профессионального образования БССР, 1962. — 497 с.
Літаратура
правіць- Касцюк М. Іларыён Ігнаценка — гісторык і чалавек // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3.
- Кароль А. Ігнаценка // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
Спасылкі
правіць- nasb.gov.by Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі