Ігар Анатолевіч Бабко

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ігар Бабко)

Ігар Бабко (нар. 9 верасня 1985, Воса, Кобрынскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».

Футбол
Ігар Бабко
Поўнае імя Ігар Анатолевіч Бабко
Нарадзіўся 9 верасня 1985(1985-09-09)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Кронан
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Беларусь Кобрын 12 (2)
2007 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 10 (0)
2007—2008 Беларусь ПМЦ (Паставы) 43 (2)
2009 Беларусь Гарадзея 12 (0)
2010—2021 Беларусь Слуцк 254 (18)
2022 Беларусь Баранавічы 17 (3)
2023— Беларусь Кронан (Стоўбцы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 мая 2023.

Клубная кар’ера

правіць

Ігар Бабко з’яўляецца выхаванцам ганцавіцкага футбола. Кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Харчавік», які выступаў у першынстве Брэсцкай вобласці.

Пасля паступіў у БДУФК. Падчас вучобы выступаў у Другой лізе за такія клубы, як «Кобрын», мінскі СКВІЧ і пастаўскі ПМЦ. У 2007 разам з ПМЦ выйграў Другую лігу і на наступны сезон гуляў у Першай лізе, але пасля заканчэння сезона 2008 пастаўскі клуб быў расфармаваны.

Перад пачаткам сезона 2009 праходзіў прагляд у «Баранавічах», але ў выніку пачаў сезон у складзе «Гарадзеі». Адгуляўшы за гарадзейцаў паўсезона, пайшоў служыць у армію[3].

«Слуцк»

правіць

Пасля вяртання з арміі ў сярэдзіне 2010 года трапіў на прагляд у клуб «Слуцкцукар», які на той момант гуляў у Другой лізе, і ў выніку стаў іграком клуба. Па выніках сезона 2010 «Слуцкцукар» выйшаў у Першую лігу і змяніў назву на «Слуцк».

У складзе «Слуцка» на працягу трох гадоў гуляў у Першай лізе. У сезоне 2012 канчаткова замацаваўся ў аснове, а ў 2013 годзе стаў адным з лідараў каманды, забіўшы за сезон 6 галоў і аддаўшы 12 галявых перадач, што дапамагло «Слуцку» перамагчы ў Першай лізе.

У сезоне 2014 Ігар разам са «Слуцкам» дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выступаючы на пазіцыі левага паўабаронцы. У першай палове сезона выступаў не вельмі паспяхова, часам заставаўся на лаўцы запасных, але ўлетку трывала замацаваўся ў аснове. У выніку з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым распасоўшчыкам «Слуцка» ў сезоне.

У снежні 2014 падоўжыў кантракт са «Слуцкам» яшчэ на два гады[4]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы случан. У чэрвені 2016 года стаў капітанам «Слуцка». У снежні 2017 года зноў падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[5]. У сезоне 2018 працягваў выступаць у стартавым складзе, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў апошнім матчы сезона 2 снежня. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[6].

Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе случан, аднак пазней выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. З-за траўм мала выхадзіў на поле і ў сезоне 2020. У студзені 2021 года падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»[8]. У сезоне 2021 не маў трывалага месца ў складзе, часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.

«Баранавічы»

правіць

У студзені 2022 года пасля 11 гадоў у клубе пакінуў «Слуцк»[9] і неўзабаве стаў іграком «Баранавічаў»[10]. Трывала з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Баранавічы»[11].

«Кронан»

правіць

Сезон 2023 пачаў у Другой лізе ў складзе стаўбцоўскага «Кронана».

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 Кобрын   12 2
2007 (1) Д3 СКВІЧ   10 0
2007 (2) Д3 ПМЦ   17 0
2008 Д2 ПМЦ   26 2
2009 (1) Д3 Гарадзея   12 0
2010 (2) Д3 Слуцкцукар   15 0
2011 Д2 Слуцк   26 1
2012 Д2 Слуцк   27 3
2013 Д2 Слуцк   30 6
2014 Д1 Слуцк   30 0
2015 Д1 Слуцк   26 2
2016 Д1 Слуцк   26 3
2017 Д1 Слуцк   26 1
2018 Д1 Слуцк   21 1
2019 Д1 Слуцк   8 0
2020 Д1 Слуцк   8 0
2021 Д1 Слуцк   11 1
2022 Д2 Баранавічы   17 3

Грамадзянская пазіцыя

правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Зноскі