Іван Сямёнавіч Былінскі

Іва́н Сямё́навіч Былі́нскі (Кабылінскі[1]) (28 студзеня 1903, в. Якубоўка, Гомельскі павет, Магілёўская губерня — 10 мая 1976) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР[2], старшыня Саўнаркама БССР (19401944), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (19461950)[3], першы сакратар Палескага абласнога камітэта партыі (1944—1946)[4].

Іван Сямёнавіч Былінскі
Сцяг7-ы кіраўнік СНК БССР
28 чэрвеня 1940 — 6 лютага 1944
Папярэднік Кузьма Венедыктавіч Кісялёў
Пераемнік Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка
Сцяг першы сакратар Палескага абкама КП(б)Б
верасень 1944 — жнівень 1946
Папярэднік Пётр Лявіцкі
Пераемнік Іван Карасёў
Сцяг Міністр лясной гаспадаркі БССР
1949 — 24 красавіка 1953
Папярэднік Сямён Калеснікаў
Пераемнік пасада скасаваная
начальнік Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры СМ БССР
Нараджэнне 28 студзеня 1903(1903-01-28)
Смерць 10 мая 1976(1976-05-10) (73 гады)
Партыя УКП(б) (з 1926)
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 28 студзеня 1903 года ў в. Якубоўка Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — у межах Гомеля).

З 1920 года — рабочы Гомельскага паравозавагонарэмонтнага завода.

З 1926 года на камсамольскай, гаспадарчай і партыйнай працы. У 1936 годзе скончыў Гомельскі лесатэхнічны інстытут[2].

З чэрвеня 1940 да пачатку 1944 года — старшыня СНК БССР.

У 1944—1946 гадах — першы сакратар Палескага абкама КП(б)Б[2].

У 1948—1960 гадах — намеснік міністра, міністр лясной гаспадаркі БССР, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, начальнік Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры СМ БССР[2].

Член ЦК КП(б)Б у 1940—1949, Бюро ЦК КП(б)Б у 1940—1947, кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1952—1960. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1950 і Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1947, 1951—1955[2].

Памёр 10 мая 1976 года ў Мінску.

Зноскі

  1. Белорусская Советская Социалистическая Республика 11.04.1927-19.09.1991 (руск.)(недаступная спасылка). Сусветны гістарычны праект (23 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2006. Праверана 18 лістапада 2012.
  2. а б в г д Былинский Иван Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  3. Депутаты Верховного Совета СССР II-га созыва 1946 - 1950 (руск.). Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991 (23 мая 2009).
  4. Полесская область 15.01.1938-8.01.1954 (руск.)(недаступная спасылка). Сусветны гістарычны праект (23 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2006. Праверана 18 лістапада 2012.

Спасылкі

правіць