Іван Ануфрыевіч Крупеня
Іва́н Ану́фрыевіч Крупе́ня (27 студзеня 1908, в. Каркалец, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 15 чэрвеня 1952, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў БССР (1941—1946).
Іван Ануфрыевіч Крупеня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка Аляксей Кляшчоў |
||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Пётр Калінін | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | ён сам, як наркам земляробства | ||||||
Пераемнік | Павел Нікіцін | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Кулагін | ||||||
Пераемнік | ён сам, як міністр земляробства | ||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1908 |
||||||
Смерць |
15 чэрвеня 1952 (44 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | УКП(б) (1929) | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 студзеня 1908 года ў в. Каркалец Дрысенсага павета Віцебскай губерні.
У 1926—1928 гадах — на савецкай, гаспадарчай працы. Член УКП(б) з 1929 года.
- 1928—1929 гг. — старшыня Жоўнінскага сельскага Савета (Дрысенскі раён Полацкай акругі),
- 1929—1930 гг. — старшыня калгаса «Ленінскі шлях»,
- 1930—1932 гг. — сакратар камітэта КП(б) Беларусі саўгасу «Бігосава»,
- 1932—1934 гг. — старшыня калгаса імя Камінтэрна,
- 1934—1937 гг. — дырэктар Дрысенскай машынна-трактарнай станцыі (Беларуская ССР),
- 1937—1938 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Дрысенскага раённага Савета,
- 1938 г. — намеснік старшыні Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Віцебскай вобласці,
- 1939 г. — старшыня Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Віцебскай вобласці,
- 1939—1941 гг. — народны камісар земляробства Беларускай ССР,
- 1941—1946 гг. — намеснік старшыні СНК Беларускай ССР.
- 9 верасня 1942 года быў прызначаны намеснікам начальніка Беларускага Штаба партызанскага руху[1],
У 1943—1947 гадах — народны камісар — Міністр земляробства БССР. У 1947—1951 гадах — Міністр саўгасаў БССР. З 1951 года — намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР.
ЧленЦК КП(б) Беларусі (з 1940), член Бюро ЦК КП(б) Беларусі (1942—1948). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га і 2-га скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 1-га і 2-га скліканняў.
Памёр 15 чэрвеня 1952 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Леніна (1939), двойчы — Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай Вайны I-й ступені (1944), Чырвонай Зоркі.
Зноскі
- ↑ Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. № 35
Літаратура
правіць- Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006.
- Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009.— 271 с. — ISBN 978-985-01-0836-4.