Іаган Крыштоф Глаўбіц

Іаган (Ян) Крыштоф Глаўбіц (літ.: Jonas Kristupas Glaubicas, польск.: Jan Krzysztof Glaubitz; каля 1700, Свідніца — 30 сакавіка 1767, Вільня) — стваральнік і найбуйнейшы прадстаўнік віленскага барока, адзін з найбольш запатрабаваных архітэктараў Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVIII стагоддзя[1].

Іаган Крыштоф Глаўбіц
Брама базыльянскага манастыра (1761, Вільнюс)
Брама базыльянскага манастыра (1761, Вільнюс)
Дата нараджэння каля 1700
Месца нараджэння Сілезія
Дата смерці 30 сакавіка 1767(1767-03-30)
Месца смерці Вільня
Грамадзянства Рэч Паспалітая
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Вільня, Полацк
Архітэктурны стыль барока
Найважнейшыя пабудовы Касцёл Святой Кацярыны
Полацкі Сафійскі сабор
Касцёл Св. Пятра і Паўла і кляштар базыльян у Беразвеччы
Рэстаўрацыя помнікаў Касцёл Святых Янаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Верагодна, нарадзіўся ў Сілезіі, хоць выказваліся здагадкі аб тым, што ён быў выхадцам Вільні. Мяркуючы па формах і арнаменту яго ранніх твораў, якія нагадваюць ранняе нямецкае ракако, архітэктуру вывучаў у Паўднёвай Германіі.

 
Касцёл Унебаўзяцця Божага у Вільнюсе

Спусташальныя пажары 1737, 1748 і 1749 гадоў нанеслі глыбокія пашкоджанні кварталам Старога горада Вільні. Глаўбіц удзельнічаў у работах па аднаўленні, рэканструкцыі і будаўніцтве ансамбляў і асобных будынкаў — у першую чаргу дома па вуліцы Швянта Мікалаяус(Švento Mikalojaus g.), у якім ён сам жыў са сваёй сям’ёй да 1749 года. У 1749 годзе Глаўбіц арандаваў у абшчыны евангелікаў-лютэран вялікі кутні дом, адбудаваў яго і жыў у ім да апошняга дня.

Да 1737 года Глаўбіц быў членам савета і архітэктарам абшчыны евангелікаў-лютэран. У 17371744 гадах ён адбудаваў і рэканструяваў ў формах позняга барока храм евангелікаў-лютэран і прылеглыя будынка абшчыны. Па яго праекце і пры яго ўдзеле ў 17411742 гадах ў храме быў збудаваны пышны барочны алтар.

Творчасць

правіць

Па яго праектах у Вільні пабудаваныя ці рэканструяваныя храмы розных канфесій:

Па праектах Глаўбіц рэканструяваліся жылыя дамы ў Літве, будаваліся палацы і касцёлы ў Беларусі. Сярод адноўленых і рэканструяваных ім будынкаў у Вільні — дом Салтаноўскага (1739), Мюлера (17411742 і 17491749).

У 1762 годзе ён падрыхтаваў план рэканструкцыі палаца Алізараў (Лапацінскага)  (руск.) у Вільні. М. Лапацінскі набыў будынак на ўчастку ля скрыжавання цяперашніх вуліц Шылтадаржа  (руск.) і Бярнардзіну ў Старым горадзе і праект рэканструкцыі заказаў у Глаўбіца. Работы выконваліся спачатку архітэктарам Андрысам (памёр у 1765), затым Фрэзерам[5]. Гісторык архітэктуры Юльюш Клос адзначаў цікавыя архітэктурныя матывы, характэрныя для пераходнай эпохі ад ракако да класіцызму[6].

У 17481765 гадах Глаўбіц працаваў над рэканструкцыяй базыльянскага кафедральнага сабора Святой Сафіі і ўзвядзеннем кляштарнага корпуса ў Полацку[1]; верагодна, самы высокі і самы вялікі па сваіх памерах барочны будынак у Беларусі. У лік галоўных яго прац ставіцца таксама касцёла кармелітаў у Глыбокім. У 17481749 ён спраектаваў і пабудаваў двухпавярховы палац мітрапаліта Ф. Грабніцкага каля Полацка. Як лічыць беларускі даследчык А. Ярашэвіч, па праекце Глаўбіца мог быць пабудаваны касцёл Святога Міхала Арханёла ў Івянцы[7].

Сярод іншых работ на Беларусі: перапрацоўка праекта Свята-Аляксандра-Неўская царква ў в. Сталавічы (Баранавіцкі раён) 1743-46, рэканструкцыя касцёла кармелітаў у Мсціславе (1746-50), архірэйскі палац у Магілёве (1762-85)[1].

Часта сярод пабудоў архітэктара згадваецца[1] трохнефны Крыжаўзвіжанскі касцёл у Лідзе, аднак польскі даследчык К. Пызель лічыць, што ні час узвядзення храма, ні яго стылістычныя асаблівасці не дазваляюць казаць пра аўтарства Глаўбіца[8].

Яго пабудовам уласцівы арыгінальныя рысы віленскага барока, які адрозніваецца вытанчанасцю формаў і дэкаратыўнасцю. Яркая асаблівасць створанага Глаўбіцам стылю — дзве, як правіла, высокія і лёгкія вежы галоўнага фасада з ярусамі, па-рознаму ўпрыгожанымі.

Памяць

правіць

Імем Глаўбіц названа адна з вуліц (Jono Glaubico gatvė) у раёне Вільнюса Пашылайчай  (руск.)[9].

Зноскі

  1. а б в г Глаубиц Иоган (Ян) Кристоф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
  2. Antanas Rimvydas Čaplikas. Vilniaus gatvių istorija. Pilies gatvė. Vilnius: Charibdė, 2005. ISBN 9986-745-89-6. P. 201. (літ.)
  3. Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. 1: Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. P. 542 (літ.)
  4. Vladas Drėma. Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga, 1991. ISBN 5-415-00366-5. P. 146. (літ.)
  5. Lietuvos architektūros istorija. T. II: Nuo XVII a. pradžios iki XIX a. vidurio. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1994. P. 167. (польск.)
  6. Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juliusza Kłosa, Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie popraione po zgonie autora. Wilno, 1937. S. 145. (польск.)
  7. Ярашэвіч А. А. Івянецкія касцёлы // Ave Maria: Часопіс Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. № 2 (69), 2001. — С. 13 — 15 (польск.)
  8. Pyzel, K. Kościół parafialny P. W. Podwyższenia Krzyża Św. w Lidzie // Kościoły i klasztory rzymskokatolickie gawnego wojewódstwa wileńskiego / redakcja naukowa: Maria Kalamajska-Saeed; Międzynarodowe Centrum Kultury w Krakowie. — Krakow: MCK, 2005—2008. T. 2. 2008. — 244 s., [218] s. il.: il. (польск.)
  9. Jono Glaubico gatvė Vilniuje (літ.). Vilniaus katalogas. Праверана 2 лютага 2014.

Літаратура

правіць