Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс
Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс (ням.: Johann Christoph Friedrich GutsMuths; 9 жніўня 1759, Кведлінбург — 21 мая 1839, Ібенхайн) — нямецкі педагог. Вывучаў тэалогію ва ўніверсітэце Хале.
Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1759[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1839[1][2] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік-дакументаліст, настаўнік, географ, гімнаст, педагог |
Навуковая сфера | physical education[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пераважна Гутсмутс вядомы як адзін з заснавальнікаў (разам з Фрыдрыхам Людвігам Янам) германскай фізкультурнай педагогікі. Яго кніга «Гімнастыка для моладзі» (ням. Gymnastik für die Jugend; 1793) была першым нямецкім гімнастычны дапаможнікам. Акрамя таго, Гутсмутсу належыць падручнік па плаванні (ням. Kleines Lehrbuch der Schwimmkunst; 1798) і навучальны дапаможнік па гульнявых ві��ах спорту пад назвай «Гульні для практыкаванняў і адпачынку цела і духу» (ням. Spiele zur Übung und Erholung des Körpers und Geistes; 1796), у якім, у прыватнасці, утрымліваецца першае апісанне правілаў гульні ў бейсбол.
Зноскі
- ↑ а б Johann Christoph Friedrich GutsMuths // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.