Ян Чаканоўскі
Ян Чакано́ўскі (польск.: Jan Czekanowski; 6 кастрычніка 1882, в. Глухаў каля г. Груец, Польшча, Горад Шчэцін — 20 ліпеня 1965) — польскі антраполаг, этнограф, статыстык, дэмограф; заснавальнік т.зв. Львоўскай антрапалагічнай школы. Член Польскай АН (1957), доктар навук (1906).
Ян Чаканоўскі | |
---|---|
польск.: Jan Czekanowski | |
Род дзейнасці | антраполаг, лінгвіст, этнограф |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1965 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Дзеці | Anna Czekanowska-Kuklińska[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯн Чаканоўскі атрымаў адукацыю ў Варшаве, Лібаве, а таксама ў Швейцарыі, у Цюрыхскім універсітэце. У 1906 годзе атрымаў ступень доктара навук. У 1906—1910 гадах працаваў у Музеі этнаграфіі ў Берліне. У 1907—1909 гадах прыняў удзельнічаў у нямецкай цэнтральнаафрыканскай экспедыцыі. У 1911—1913 гадах служыў захавальнікам Музея антрапалогіі і этнаграфіі пры Пецярбургскай АН.
У 1913—1941 гадах працаваў прафесарам антрапалогіі ў Львоўскім універсітэце, 1934—1936 гадах яго рэктар. У 1945—1949 гадах прфесар у Каталіцкім універсітэце ў Любліне, у 1946—1960 гадах Пазнаньскага ўніверсітэта.
Памёр 20 ліпеня 1965 года ў Шчэціне. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя працы па антрапалагічным складзе Еўропы і Цэнтральнай Афрыкі, антрапалогіі Польшчы і Усходняй Прыбалтыкі, расавым аналізе, праблеме паходжання славян (лакалізаваў месца іх першапачатковага рассялення на тэрыторыі сучаснай Польшчы).
Зноскі
- ↑ Чекановский Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
- ↑ Чекановский Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Чаканоўскі
- Чаканоўскі (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.