Уладзімір Антонавіч Ралько
Уладзімір Антонавіч Ралько́[1] (30 ліпеня 1922, вёска Падарэссе, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 29 лістапада 2006) — гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня калгаса «Аснежыцкі» (1950—1992)[1], удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.
Уладзімір Антонавіч Ралько | |
---|---|
Нараджэнне |
30 ліпеня 1922 |
Смерць |
29 лістапада 2006 (84 гады) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Бітвы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1941 годзе быў залічаны курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча. У 1942 годзе навучаўся на курсах малодшых афіцэраў і ў якасці стрэлка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка быў накіраваны ў дзеючую армію.
Ваяваў на фронце з 1942 года ў якасці стралка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У пачатку лета 1942 года пры выкананні баявога задання быў збіты над Крымам. Увесь экіпаж трапіў у палон. У. А. Ралько быў кантужаны і разам з іншымі членамі экіпажа апынуўся ў лагеры ў Ровенскай вобласці. Пасля яму ўдалося з лагера збегчы. У чэрвені 1942 года стаў байцом партызанскага атрада Каржа. Быў прызначаны кулямётчыкам, затым — камандзірам аддзялення, узвода. У верасні 1942 года стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі партызанскага атрада. У баях адрозніваўся смелымі рашучымі дзеяннямі. Удзельнічаў у дзясятках партызанскіх баёў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1958 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзіміру Антонавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1976 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзімір Антонавіч узнагароджаны ордэнам Леніна і другім залатым медалём «Серп і Молат». Стаў двойчы Героем Сацыялістычнай Працы.
Член КПСС з 1950 года. Член Брэсцкага абкама КПБ і ЦК КПБ, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1963), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970, 1974—1984). Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1985—1990 гадах[1].
Творы
правіць- Всего достигнешь, если любишь труд. — Мн., 1966.
- Оснежский поиск. — Мн., 1979.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2001.
Літаратура
правіць- Ралько Уладзімір Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ралько́ Уладзімір Антонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 621. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.