Рычард Энтані Солсберы

Рычард Энтані Солсберы (англ.: Richard Anthony Salisbury) (2 мая, 1761, Лідс, Англія — 23 сакавіка 1829, Лондан, Англія) — англійскі батанік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Рычард Энтані Солсберы
англ.: Richard Anthony Salisbury
Дата нараджэння 2 мая 1761(1761-05-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1829(1829-03-23)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, садавод, батанічны ілюстратар, натураліст
Навуковая сфера батаніка
Альма-матар
Вядомы як батанік
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды

Біяграфія

правіць

Рычард Энтані нарадзіўся ў Лідсе, Англія, у сям’і Рычарда Маркхема. Сваё прозвішча ён змяніў на Солсберы для меркаванага фінансавага паляпшэння сваіх даследаванняў. Ён ажаніўся з Каралінай Стэйнфарт у 1796 годзе. У 1797 годзе нарадзілася дачка Элеанор, пасля чаго Рычард апынуўся ў вялікіх даўгах. Пазней быў арыштаваны за непраўдзівыя фінансавыя звесткі. Да 1802 годзе ён паправіў свае фінансавыя справы, купіўшы сабе дом.

Солсберы выступаў супраць сістэмы класіфікацыі Карла Лінея. Праўда, Солсберы быў вядомы тым, што шмат хто з батанікаў пазбягалі яго. Аднак ён быў педантычным батанікам, які зрабіў важкі ўнёсак у навуку.

Апублікаваныя працы

правіць
  • Icones Stirpium rariorum, 1787
  • Prodromus Stirpium in horto ad Chapel Allerton, 1796
  • Disaertatio botanica de Erica, 1800
  • The Paradisus londinensis, 1805—1808
  • Genera of Plants, 1866, edited by J. E. Gray.

Зноскі