Палац сенатараў (Рым)
Палац сенатараў (італ.: Palazzo Senatorio) — палац, размешчаны на П'яцца-дэль-Кампідолья, на Капіталійскім узгорку, у Рыме (Італія), пабудаваны з 1541 па 1605 год. Цяпер у ім размяшчаецца мэрыя горада Рыма, а ў ніжняй антычнай частцы будынка размешчана экспазіцыя Капіталійскіх музеяў.
Палац | |
Палац сенатараў | |
---|---|
Palazzo Senatorio | |
| |
41°53′35″ пн. ш. 12°29′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар |
Мікеланджэла Джакама дэла Порта |
Дата заснавання | 1605 |
Будаўніцтва | 1541—1605 гады |
Сайт | museicapitolini.org/… (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На месцы сучаснага палаца ў 78 годзе да н.э. консулу Квінту Лутацыю Катулу ад імя Сената Рыма было даручана пабудаваць на Капіталійскім узгорку дзяржаўны архіў — Табуларый, праект якога выканаў у выніку архітэктар Луцый Карнелій.
У часы Сярэднявечча будынак прыйшоў у запусценне як і іншыя будынкі антычнага Рыма. Толькі рымская сям'я Корсі здолела выкарыстаць зручнае размяшчэнне будынка і пабудавала там свае ўмацаванні.
Сённяшні выгляд Палац сенатараў стаў набываць толькі з XVI стагоддзя, засноўваючыся на планах Мікеланджэла. Пад яго кіраўніцтвам былі збудаваны лесвіцы, якія вядуць да новага палаца. Пасярэдзіне лесвіцы ён размясціў фантан з антычнымі фігурамі - увасабленнямі Тыбра і Ніла. Пасля смерці Мікеланджэла ў 1564 годзе палац будуецца пад кіраўніцтвам архітэктараў Джакама дэла Порта і Джыралама Райнальдзі паміж 1573 і 1605 гадамі з малаважнымі зменамі ў параўнанні з праектам Мікеланджэла. Пасля пабудовы новага палаца захавалася ніжняя частка антычнага Табуларыя. Дзве вежы па баках таксама засталіся з часоў умацаванняў Корсі. Усё гэта надае палацу, нягледзячы на яго барочны фасад, некаторы від абарончага збудавання. Званіца пабудавана ў 1578 — 1582 гадах Марціна Лонгі Старэйшым, на месцы старой часткі будынка.
З 1871 года палац служыць рэзідэнцыяй мэра Рыма і яго адміністрацыі, таму яго асноўны будынак закрыты для турыстаў. У Палацы сенатараў 25 сакавіка 1957 года падпісаны Рымскі дагавор.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац сенатараў (Рым)