Ніна Уладзіміраўна Шарубіна
Ні́на Уладзі́міраўна Шару́біна (2 студзеня 1961, Магілёў, Беларусь) — беларуская артыстка оперы (сапрана), педагог. Народная артыстка Беларусі (2016).
Ніна Уладзіміраўна Шарубіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1961 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | спявачка |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Жыццё і творчасць
правіцьВырасла ў в. Калінавая на Дняпры, Магілёўскі раён.
Скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча (1983, харавое дырыжыраванне, клас Таццяны Кузінай), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (1994, сольныя спевы, клас Валянціны Раговіч), асістэнтуру-стажыроўку Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1999, клас Леаніда Івашкова). Заняткі сольнымі спевамі пачала ў Магілёве ў Людмілы Браілоўскай.
У 1994—2002 салістка Магілёўскай абласной філармоніі.
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь дэбютавала ў 1998 годзе ў партыі Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ), з 2002 года — салістка тэатра. Адначасова выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У тэатры імкліва заняла месца вядучай салісткі, выконваючы ўсе асноўныя партыі драматычнага сапрана класічнага і нацыянальнага рэпертуару. Найлепшымі партыямі спявачкі лічацца: Абігайль («Набука» Дж. Вердзі), Аіда («Аіда» Дж. Вердзі), Амелія («Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Сантуцца («Сельскі гонар » П. Масканьі), Тоска («Тоска » Дж. Пучыні), Чыа-Чыа-сан («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні).
Выступае галоўным чынам як оперная спявачка, аднак валодае высокім майстэрствам камернай выканаўцы.
Ацэнка творчасці
правіцьПаводле водгукаў крытыкі, артыстка валодае моцным лірыка-драматычным сапрана прыгожага спелага пазнавальнага тэмбру, вялікім сцэнічным талентам, дарам пераўвасаблення. Выканальніцкай манеры Ніны Шарубінай уласцівы эмацыйнасць, шчырасць, гранічная руплівасць у працы над вобразамі. Творчасць Ніны Шарубінай стала прыкметнай з’явай у айчынным мастацтве, яскравым прыкладам прафесіяналізму опернага выканаўцы, адданасці прафесіі. Артыстка значна ўзбагаціла беларускае опернае выканальніцтва пач. XXІ стагоддзя.
Рэпертуар
правіць- Абігайль («Набука» паводле Дж. Вердзі)
- Аіда («Аіда» паводле Дж. Вердзі)
- Амелія («Баль-маскарад» паводле Дж. Вердзі)
- Лэдзі Макбет («Макбет » паводле Дж. Вердзі)
- Сента («Лятучы галандзец» паводле Р. Вагнера)
- Чыа-Чыа-сан («Мадам Батэрфляй» паводле Дж. Пучыні)
- Тоска («Тоска » паводле Дж. Пучыні)
- Турандот («Турандот» паводле Дж. Пучыні)
- Неда («Паяцы » паводле Р. Леанкавала)
- Сантуца («Сельскі гонар » паводле П. Масканьі)
- Мікаэла («Кармэн» паводле Ж. Бізэ)
- Ліза («Пікавая дама» паводле П. Чайкоўскага)
- Яраслаўна («Князь Ігар» паводле А. Барадзіна)
- Земфіра («Алека» паводле С. Рахманінава)
- Ірына («Сівая легенда» паводле Дз. Смольскага)
Узнагароды і званні
правіцьСпасылкі
правіць- Шарубіна Ніна Уладзіміраўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»